Авіякампанія «Etihad Airways» скасавала супрацу з «Белавіяй»


Нацыянальная авіякампанія Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў «Etihad Airways» скасавала супрацу з «Белавіяй», піша motolko.help. Гаворка ідзе пра гэтак званы код-шэрынг – дамоўленасці паміж перавознікамі аб супольнай эксплуатацыі аднаго рэйсу.

Білетныя касы «Белавіі». Менск, Беларусь. 27 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Кампанія «Etihad Airways» скасавала супрацу мінімальна ў адным кірунку: Менск – Абу-Дабі. Ужо цяпер на сайце авіякампаніі нельга набыць квіток на рэйс паміж дзвюма сталіцамі. «Etihad Airways» і «Белавія» супрацоўнічалі 10 гадоў.

Паводле звестак motolko.help, у выніку гэтага рашэння пасажыры пачалі атрымліваць паведамленні пра тое, што стыковачны рэйс з Менску або ў Менск адменены і трэба шукаць іншыя варыянты палёту.

Код-шэрынг – дамоўленасці паміж перавознікамі аб супольнай эксплуатацыі аднаго рэйсу. У такіх выпадках, нават калі пасажыра перавозяць некалькі авіякампаніяў, гэта лічыцца адным рэйсам з адным квітком.

Раней «Белавія» мела такія пагадненні з 11 авіякампаніямі. Цяпер у некаторых з іх Менску няма наогул у спісе пунктаў прызначэння, а некаторыя паказваюць, што білетаў у беларускую сталіцу няма.

9 жніўня «Белавія» трапіла пад амерыканскія санкцыі. Яшчэ раней, пасля прымусовай пасадкі ў Менску самалёта «Ryanair», беларускай авіякампаніі забаранілі палёты над краінамі ЕЗ.

10 жніўня паведамлялася, што ў звязку з санкцыямі ЗША рэйсы «Белавіі» можа забараніць Грузія.

Разбор
Павольнае задушванне эканомікі: наступствы новай хвалі санкцыяў супраць Беларусі
2023.08.11 14:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў