Апоўначы 18 жніўня Літва зачыніла два памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю


Зачыненыя памежныя пераходы «Шумскас – Лоша» і «Твярачус – Відзы». Літоўскія ўлады паведамлялі раней пра намер зачыніць іх.

Выстаўленне знаку забароны праезду на памежным пераходзе «Шумскас – Лоша». Здымак з камераў відэаназірання з літоўскага боку. Крыніца: «Мотолько Помоги» / Telegaram

17 жніўня а 23:56 на памежным пераходзе «Шумскас – Лоша» супрацоўнікі літоўскай мяжы выставілі знак забароны праезду, напісаў канал «Мотолько Помоги».

З апоўначы 18 жніўня пераходы «Шумскас – Лоша» і «Твярачус – Відзы» былі зачыненыя.

Трапіць на тэрыторыю Літвы цяпер можна толькі праз чатыры памежныя пункты: «Каменны Лог – Мядзінінкай», «Прывалка – Райгардас», «Беняконі – Шальчынінкай» і «Катлоўка – Лаворышкес».

Нагадаем, што Літва зачыніла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю ў адказ на размяшчэнне баевікоў ПВК Вагнэра ў нашай краіне. І гэта можа быць яшчэ далёка не апошні крок.

Літоўскія ўлады разглядаюць магчымасць далейшага закрыцця мяжы ў адказ на пагрозы ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Гаворка пра супольнае рашэнне з суседнімі краінамі, што мяжуюць з Беларуссю.

Гэтак, на дзень 28 жніўня ў Варшаве запланавалі сустрэчу з удзелам міністраў краінаў Балтыі і Польшчы, у якой будуць разглядацца пытанні сінхранізацыі дзеянняў для закрыцця мяжы з нашай краінай у выпадку з’яўлення новых пагрозаў з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Літва думае над далейшым закрыццём мяжы з Беларуссю. Дэталі абмяркуюць 28 жніўня
2023.08.16 22:03

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў