Літва набыла квіткі на самалёт мігрантам, якія пастанавілі вярнуцца ў Ірак


Літоўскі памежнік. Літва. 20 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Мігранты, якія незаконна мінулі беларуска-літоўскую мяжу, пастанавілі вярнуцца ў Багдад, паведаміў 17 жніўня намеснік міністра ўнутраных справаў Літвы Арналдас Абрамавічус.

«На гэты момант квіткі набытыя амаль 20 мігрантам, і яны ў працэсе добраахвотнага вяртання», – сказаў намеснік міністра.

Каб пераканаць людзей добраахвотна паляцець дадому, у Літву прыехалі чальцы афіцыйнай дэлегацыі Іраку.

Абрамавічус таксама прызнаў, што спыненыя іракскімі авіякампаніямі палёты ў Менск могуць быць у любы момант адноўленыя, а перапынак на некалькі тыдняў дазваляе службам краіны сфакусавацца на разглядзе заяваў пра статус уцекача і пытаннях размяшчэння.

У Літве адзначаюць, што мігранты масава хлынулі праз мяжу адразу пасля інцыдэнту з самалётам «Ryanair», арышту Рамана Пратасевіча і рэакцыі на гэта заходніх краінаў. За 2019 год беларуска-літоўскую мяжу мінулі 74 нелегальныя мігранты, а на пачатак ліпеня колькасць ужо перавысіла 1,5 тысячы, сёння – больш за 4000 такіх мігрантаў.

Hавiны
Літва і Латвія працягнулі разварочваць мігрантаў з Беларусі. Некаторыя спрабуюць прайсці зноў
2021.08.16 11:34

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў