«Кібер-Партызанаў» прызналі экстрэмістамі. Яны казалі пра ўзлом базаў МУС


Ілюстратыўнае фота.
Фота: imagebroker/Jochen Tack / imageBROKER / Forum

Інфармацыйныя рэсурсы «Кібер-Партызаны» і «Кібер-слівы» прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Менску на падставе матэрыялаў праверкі ГУБАЗіК МУС.

«Названыя Telegram-каналы публікавалі матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама на распальванне сацыяльнай варожасці», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

Між тым суд Пружанскага раёну пасля пазову пружанскай пракуратуры прызнаў тэлеграм-чаты «Пружаны гэта наш горад», «Пружаны / Пружана» экстрэмісцкімі, паведамляюць Budni.by.

Ведамствы нагадваюць, што рэпост паведамленняў з гэтых тэлеграм-каналаў можа пагражаць адміністратыўная адказнасць.

Артыкулы
«Кіберпартызаны» ўзламалі базы ДАІ і сістэмы «Пашпарт». Што яны даведаліся?
2021.07.29 17:25

26 ліпеня кібер-партызаны абвясцілі пра маштабную атаку на рэсурсы беларускіх сілавікоў. У межах аперацыі «Спёка» хакеры спачатку ўзламалі сістэму «Пашпарт» і базу ДАІ – і даказалі журналістам сапраўднасць і актуальнасць атрыманых базаў.

Затым хакеры паведамілі аб узломах базы тэлефанаванняў у «102», базы звестак аб парушэннях Упраўлення ўласнай бяспекі МУС, базы відэа дронаў МУС, сістэме відэаназірання ізалятара на Акрэсціна, сістэмы камераў фіксацыі хуткасці і базы звестак галоўнага ўпраўлення кадраў МУС.

Простага пацверджання таго, што і гэтыя ўзломы сапраўдныя, няма. Аднак кіраўнік КДБ прызнаў 30 ліпеня нейкія хакерскія атакі на асабістыя звесткі чыноўнікаў – на той момант хакеры паведамілі пра шэсць узломаў.

Hавiны
«Нікога не саромецца» – Кібер-партызаны злілі размовы міліцыянтаў пра неабходнасць «усіх п**дзіць»
2021.08.13 23:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў