За беларускага ваяра «Янкі» расейцам прапанавалі $ 17 600


Беларускія «Кіберпартызаны» звярнулі ўвагу на відэа ўкраінскага блогера Эдгара Міратворца: той пагутарыў з чалавекам, які паказаў беларускі пашпарт і назваўся байцом расейскай «прыватнай вайсковай кампаніі».

Асцярожна, на відэа вельмі шмат мацюкоў:

Чалавек, які назваўся беларусам з Гомля Дзяніса Зубам 1984 года нараджэння, паверыў блогеру Эдгару Міратворцу на слова: думаў, што той – былы вайсковец з Масквы. Мяркуючы па згадцы ўзяцця Лісічанска, размова адбывалася не раней за 3 ліпеня, відэа было апублікаванае 5-га.

Мужчына паказаў свой беларускі пашпарт, назваўся «байцом ПВК» і снайперам. Ён расказаў, што з 2012 года жыве ў Севастопалі (з 2014 года акупаваным Расеяй), ваюе паводле кантракту на баку Расеі. Ваяваў у баку Харкава і Севераданецка ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі, потым быў перакінуты пад Кіеў, цяпер адпачывае і чакае вяртання на вайну.

Ён таксама расказаў, што расейскія войскі не збіраюцца заходзіць у Адэсу і Харкаў, а будуць бамбіць гэтыя гарады, бо яны адмовіліся здавацца, не зважаючы на страты мірнага насельніцтва – як раней Марыупаль.

Таксама ён расказаў, што за вядомага беларускага байца з пазыўным Янкі расейцам абяцалі мільён расейскіх рублёў – гэта каля 17,6 тысяч долараў паводле сённяшняга курсу. Таксама мужчына заявіў, што забіў 42 украінскіх вайскоўцаў (з іх 10 жанчын) і прапанаваў выслаць блогеру відэа таго, як забіў беларускую снайперку, якая ваявала на баку Украіны.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
Беларускі добраахвотнік з пазыўным Янкі нішчыць акупантаў
2022.06.05 11:05

«Кіберпартызаны» пішуць, што іхная сістэма распазнавання твараў пацвердзіла: гэта Дзяніс Зуб 1984 года нараджэння. Але ў Севестопалі, пішуць хакеры, ён не мог знаходзіцца з 2012 года: паводле крыніцаў «Кіберпартызанаў», ён у 18 гадоў «ён забіў чалавека ў 18 гадоў за дзве бутэлькі віна і быў прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі», да 2018 года быў у папраўчай калоніі і быў у спісе невыязных. У 2018 годзе ён вылятаў з Менску ў Краснадар – імаверна, на навучанне.

«Найміт выкладае аб сабе ўсё, але хлусіць пра 2012 год? Ці рэжым Лукашэнкі таемна адпраўляе зняволеных на службу ў ваенных атрадах РФ? – разважаюць «Кіберпартызаны». – На гэтыя пытанні яшчэ трэба адказаць. Але ўжо зразумела, якіх людзей Расія набірае ў якасці смяротнікаў для сваіх імперскіх амбіцыяў. І як сур’ёзна захопнікі ставяцца да нашых байцоў у ПКК [палку Кастуся Каліноўскага. – Белсат], калі абвяшчаюць за іх узнагароды».

Аналітыка
Дваіх беларусаў з ПВК Вагнэра падазраюць у ваенных злачынствах на Кіеўшчыне. Хто яны?
2022.05.25 14:48

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў