Літоўскі візавы цэнтр у Менску аднаўляе выдачу віз


Заяўленне на візу.
Фота: Mudrats Alexandra / TASS / Forum

З 19 ліпеня ахвочыя змогуць атрымаць шэнгенскія візы тыпу С і D, паведамляе партнёр амбасады Літвы VFS Global.

Паводле іх інфармацыі, візавыя заявы будуць разглядацца выключна ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Менску згодна з патрабаваннямі дыппрадстаўніцтва.

6 ліпеня МЗС Беларусі скараціў дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы да аднаго супрацоўніка консульскай службы і трох супрацоўнікаў адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу. Літоўскі візавы цэнтр у Менску перастаў прымаць дакументы 8 ліпеня, а 7 ліпеня – у Горадні.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў