Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч не выйшаў на волю, яго затрымалі па новым крымінальным артыкуле


18 ліпеня ў Ягора Марціновіча скончыўся тэрмін папярэдняга затрымання ў дзесяць содняў, на які яго забралі як падазраванага паводле арт.342 КК РБ («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Але галоўнага рэдактара не адпусцілі, піша «Наша ніва», а затрымалі зноў, па новым крымінальным артыкуле.

Ягора Марціновіча затрымалі 8 ліпеня, збілі, у Следчы камітэт яму выклікалі «хуткую дапамогу», бо была траўма галавы. 10 содняў Марціновіч правёў у ізалятары на Акрэсціна. Абвінавачванне яму за гэты час не прад’явілі. На волю галоўны рэдактар «Нашай нівы» мусіў выйсці ў нядзелю 18 ліпеня, але замест гэтага яго зноў затрымалі на трое содняў – па якім менавіта артыкуле, следчы адмовіўся паведаміць нават сваякам.

Разам з Ягорам былі затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўная бухгалтарка Вольга Раковіч. Як паведамлялі ў СК, усе затрыманыя «нашаніўцы» праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК.

Hавiны
Бухгалтарка «Нашай нівы» Вольга Раковіч выйшла з Акрэсціна
2021.07.17 09:43

Вольгу Раковіч вызвалілі 16 ліпеня. Лёс Андрэя Скурко і Андрэя Дынько дагэтуль невядомы, следчыя нічога не паведмляюць.

15 ліпеня супрацоўнікі ІЧУ прынялі ў родных перадачы для «нашаніўцаў», але так і не перадалі іх затрыманым.

Артыкулы
Праваабаронцу Стэфановічу і супрацоўнікам «Нашай Нівы» не аддаюць перадачы
2021.07.17 10:24

«Наша ніва» піша, што ўвесь гэты час вязні сядзяць без зменнай бялізны, дадатковай ежы і пітвы, мінімальных гігіенічных сродкаў, нягледзячы на спёку, якая стаіць гэтымі днямі. Ім не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, спяць яны на падлозе ці голых шконках. Усё гэта з’яўляецца грубым парушэннем закону і ўнутраных правілаў ІЧУ. Сваякі «нашаніўцаў» па дадзеным факце звярнуліся на прамую лінію МУС, звароты зарэгістраваныя, па дадзеным факце павінен быць пісьмовы адказ.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў