Затрымалі паўэрліфтара з Баранавічаў. Ён вывешваў нацыянальныя сцягі


Майстар спорту ў паўэрліфтынгу з Баранавічаў Уладзімір Баранавіцкі затрыманы за развешванне беларускай нацыянальнай сімволікі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Уладзімір Бранавіцкі.
Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

54-гадовага жыхара Баранавічаў абвінавачваюць у тым, што ён са студзеня да чэрвеня 2022 года развешваў «пратэставую сімволіку» на электралініях у Баранавічах, Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за нібыта хуліганства паводле арт. 339 КК.

У жніўні 2020 года Бранавіцкі падпісаў ліст беларускіх спартоўцаў супраць гвалту і рэпрэсіяў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў