Праблемы «палітычных» зняволеных у калоніях пачаліся і ў іншых вязняў


Сябры некалькіх вязняў магілёўскай ПК-15 скардзяцца, што іх лісты не даходзяць да адрасата, хаця людзі былі асуджаныя па артыкулах, ніяк не звязаных з палітыкай, паведамляюць праваабаронцы MAYDAY.TEAM.

Фота мае ілюстратыўны характар.
Фота: чытачы Белсату

Як і ў выпадку «палітычных», карэспандэнцыя ад сваякоў даходзіць, а ад усіх астатніх стала блакавацца. Палітычныя вязні і іх родныя могуць не атрымліваць лісты па некалькі месяцаў.

Асноўнай прычынай неатрымання лістоў кожнага з бакоў перапіскі з’яўляецца рэпрэсіўная палітыка адміністрацыі месцаў зняволення ў адносінах да асуджаных. Раней стала вядома, што Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) аддаў распараджэнне на мэтанакіраванае абмежаванне ў лістах адносна палітвязняў.

Падобна, цяпер выкідваюцца і лісты да іншых катэгорый вязняў. Аўтары, чые пасланні перасталі даходзіць, адзначаюць, што іх карэспандэнцыя не ўтрымлівала нічога крамольнага, і яны ніколі нічога не прасілі перадаць у адрас іншых вязняў (была здагадка, што такім чынам маглі перасылацца пасланні палітвязням). З чым звязана такія паводзіны цэнзараў застаецца загадкай.

Артыкулы
Маці палітвязня Дзяніса Івашына 127 дзён не атрымлівае лістоў ад сына
2022.01.20 15:36

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў