Рэдакцыю «Hrodna.life» аштрафавалі на Br 14 500 за «экстрэмісцкія матэрыялы»


За гэта ўжо штрафавалі на Br 725 рэдактарку спецпраектаў, а ў галоўнага рэдактара ўчынілі ператрус, забралі лічбавую тэхніку і парасон.

18 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Горадні судзілі галоўнага рэдактара гарадскога парталу «Hrodna.life» Аляксея Шоту. Яго вінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

30 траўня журналіста затрымалі каля пад’езду ўласнага дому, вынялі ноўтбук, тэлефон, тры цвёрдыя дыскі і бела-чырвоны парасон. Праз некалькі гадзінаў Шоту адпусцілі, але прыйшлі да рэдактаркі спецпраектаў «Hrodna.life» Ірыны Новік.

Абноўлена
«У міліцыі ў мяне ўжо забралі шнуркі з абутку». Рэдактара «Hrodna.life» выпусцілі да суда
2021.05.30 19:36

Новік не было ўдома ў той момант, аднак наступнаю раніцаю, 1 чэрвеня, Ірыну выклікалі ў міліцыю, пазней удома міліцыянты правялі агляд, журналістку пакінулі ў ІЧУ на 72 гадзіны. Ірыне забаранялі сядзець з 6:00 да 22:00, трое содняў яна правяла ў камеры адна.

3 чэрвеня выязны суд прысудзіў ёй штраф Br 725 (25 базавых велічыняў), бо Ірына размясціла на сайце «Hrodna.life» выяву з лагатыпам аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім. Выява была хутка выдаленая, аднак міліцыянты паспелі зафіксаваць факт выстаўлення фота.

Цяпер Ірына ў шпіталі. З гэтай нагоды Аляксей Шота хадайнічаў пра перанос судовага працэсу, але суд хадайніцтва адхіліў і ў выніку аштрафаваў рэдакцыю на 500 базавых велічыняў – Br 14 500.

АК belsat.eu

 

Стужка навінаў