Макей паехаў у Маскву пасля перамоваў Байдэна з Пуціным, размаўляе з Лаўровым


Увечары адбудуцца перамовы кіраўнікоў міністэрстваў замежных справаў Беларусі і Расеі. Макея ўжо праінфармавалі пра вынікі перамоваў Байдэна з Пуціным.

Міністры замежных справаў Беларусі і Расеі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў. Масква, 21 лістапада 2018 года.
Фота: embassybel.ru

Расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС паведамляе, што ад Уладзіміра Макея і расейскага міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова на перамовах 18 чэрвеня чакаюць абмеркавання сітуацыі ў міжнароднай палітыцы пасля вымушанай пасадкі рэйсу «Ryanair» у Менску.

Асаблівую ўвагу, як піша ТАСС, міністры маюць надаць стасункам дзвюх краінаў са Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім Звязам, «глабальнай бяспецы» і «супрацьдзеянню замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы дзяржаваў». Абмеркаваць маюць і расейска-беларускую інтэграцыю, узаемадзеянне ў межах ЕАЭС, АДКБ і СНД. Расейскі бок заявіў, што на сусірэчы абмяркуюць і зняволенне ў Беларусі грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі.

Аб’ектыў
Саміт у Жэневе і беларускае пытанне
2021.06.16 22:36

Сустрэча ідзе праз дзень пасля перамоваў у Жэневе прэзідэнтаў ЗША і Расеі Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна. На той сустрэчы закраналіся сярод іншага падзеі ў Беларусі. Байдэн потым казаў, што ў беларускім пытанні Пуцін не супярэчыў яму, аднак меў іншы погляд на тое, што з гэтым рабіць. Лаўроў прысутнічаў на той сустрэчы.

Яшчэ 17 чэрвеня, калі Макей прыбыў у Маскву, Лаўроў правёў супольную сустрэчу з ім ды амбасадарамі краінаў СНД і «праінфармаваў» пра вынікі перамоваў у Жэневе, бакі абмеркавалі міжнародную і рэгіянальную павесткі. Ці інфармаваў расейскі бок пра вынікі перамоваў Аляксандра Лукашэнку, не паведамляюць.

Абноўлена. Як піша БелТА, Макей заявіў Лаўрову, што:

  • «Інфармацыйная вайна супраць Беларусі і Расеі каардынуецца з адзіных цэнтраў».
  • Беларускі і расейскі бок ладзяць «эфектыўную ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках».
  • Ня варта турбавацца пра тое, што будуць санкцыі, бо «пэўныя цяжкасці» будуць, але Лукашэнка і ўрад «зробяць усё, каб людзі з мінімальнымі стратамі выйшлі з гэтага цяжкага перыяду».
  • «Мы катэгарычна супраць санкцыяў», «неэфектыўнасць санкцыяў прызнаюць у тым ліку і палітычныя дзеячы на Захадзе».
  • Расея і Беларусь будуць надалей «процістаяць бессаромнай фальсіфікацыі гісторыі».

Лаўроў сказаў Макею, што:

  • «Ніякіх праблемаў» з консульскім доступам да Соф’і Сапегі і Ягора Дуднікава няма, пытанне «на асаблівым кантролі».
  • Расейскі бок «разлічвае, што канстытуцыйная рэформа, якая адбываецца ў Беларусі, пакладзе канец спекуляцыям вакол беларускай дзяржавы».
  • Да Расеі і Беларусі «ўжываюць метады гібрыднай вайны».
Hавiны
Крэмль: наблізіць пазіцыі з ЗША ў справе Беларусі немагчыма
2021.06.17 12:26

АА belsat.eu

Стужка навінаў