314-ы дзень пратэстаў. Бабарыка год за кратамі, ЕЗ узгадніў санкцыі


314 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. Грамадзяне краіны выступаюць супраць фальсіфікацыяў, прававога дэфолту і патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі. Улады на гэты адказваць жорсткімі рэпрэсіямі. Як прайшоў 314 дзень пратэстаў у аглядзе «Белсату».

Мінуў год з затрымання Віктара Бабарыкі

18 чэрвеня 2020 году стала вядома пра ператрус у доме былога дырэктара «Белгазпрамбанку» і патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнцтва Віктара Бабарыкі. У той дзень Віктар і Эдуард Бабарыкі ехалі здаваць чарговую частку подпісаў за вылучэнне кандыдата на прэзідэнцтва, рыхтаваліся да вечаровага стрыму. Аднак іх даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў, дзе дапытвалі, не пускаючы адвакатаў. Іхны статус тады не быў вядомы.

віктар бабарыка
Фота: babariko.by

Цяпер ідзе суд у «справе «Белгазпрамбанку», яе адразу разглядае не раённы ці гарадскі, а Вярхоўны Суд. Віктара Бабарыку вінавацяць у легалізацыі грошай, атрыманых злачынным шляхам, праз дзейнасць «Белгазпрамбанку», а таксама ў даванні хабару і ўхіленні ад сплаты падаткаў.

Віктар і Эдуард Бабарыкі, а таксама іншыя фігуранты справы прызнаныя палітычнымі вязнямі. За кратамі цяпер і каардынатарка штабу Бабарыкі Марыя Калеснікава з юрыстам штабу Максімам Знакам.

Аб’ектыў
Бабарыка зноў намякнуў, што Лукашэнку могуць расстраляць
2021.06.18 22:37

Матэрыялы TUT.by могуць прызнаць экстрэмісцкімі

Беларускі партал TUT.by, які пасля ператрусу і затрымання 15 работнікаў публікуе матэрыялы толькі ў сацсетках, паведаміў аб прэтэнзіях Міністэрства ўнутраных справаў.

На падставе аналізу Рэспубліканскай экспертнай камісіі прадстаўнікі МУС просяць прызнаць экстрэмісцкай інфармацыйную прадукцыю як парталу, так і акаўнтаў TUT.by у сацыяльных сетках, забараніць доступ да іх, а таксама «люстэрак» і аналагаў. Працэс мае адбыцца 24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Офіс TUT.by.
Фота: mogilev.online

Экспертная камісія выявіла, што дзейнасць TUT.by наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам і нацыянальнай бяспецы Беларусі, бо ўключае «інфармацыйнае забеспячэнне пратэстаў, стварэнне магчымасці выступаць з дэструктыўнымі заклікамі», мае прыкметы «высмейвання і абразы, негатыўнай ацэнкі дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, асобных групаў асоб, вылучаных паводле прафесійнай прыкметы», рэалізуе «стратэгію і тактыку дыскрэдытацыі». Прыклады ёсць у экспертызе на 77 старонак, якую прадстаўнікам парталу не далі скапіяваць.

Hавiны
TUT.by: усе матэрыялы парталу папрасілі прызнаць экстрэмісцкімі
2021.06.18 13:01

Ціханоўскую запрасілі на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ

Святлана Ціханоўская выступіць на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Еўразвязу. Плануецца, што падчас візіту Ціханоўскай, якую запрасіў прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль, будуць апублікаваныя спісы імёнаў і кампаніяў, які патрапілі ў 4 пакет санкцыяў ЕЗ. Таксама будуць абмяркоўвацца сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Святлана Ціханоўская запланавала серыю двухбаковых сустрэчаў з прадстаўнікамі ЕЗ па дапамозе медыям, рэпрэсаваным і праваабаронцам. Акрамя таго, у Люксембургу беларускі палітык сустрэнецца з прэм’ер-міністрам краіны.

Санкцыі ЕЗ

Тры галіны беларускай эканомікі патрапяць у чорны спіс Еўразвязу. У Бруселі дасягнутае пагадненне аб увядзенні санкцыяў у дачыненні банкаўскай, калійнай і нафтавай галінаў беларускай эканомікі. Паводле карэспандэнта «Радыё Свабода» Рыкарда Юзьвяка, Рада міністраў замежных справаў краінаў Еўразвязу прымуць гэтыя абмежаванні і на наступным тыдні чакаецца іх абвяшчэнне.

Імёны асобаў і назвы арганізацыяў, на якіх распаўсюдзяцца новыя санкцыі, будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Hавiны
ЕЗ увядзе санкцыі супраць банкаўскай, калійнай і нафтавай галінаў беларускай эканомікі
2021.06.18 18:00

Адвакат на судзе даведаўся пра пазбаўленне ліцэнзіі

Калегія адвакатаў нічога не паведаміла Андрэю Мачалаву пра пазбаўленне ліцэнзіі, сказаў ён «Нашай ніве».

Мачалаў меў бараніць Вольгу Сінілёву, яе ў судзе Заводскага раёну Менску сёння мелі судзіць за парушэнне раўнапраўя грамадзянаў (арт. 190 КК РБ), бо яна прапанавала з’ехаць дзяржаўнай абвінаваўцы Аліне Касьянчык з кватэры, якую тая ў яе здымала. Дамову скасавалі на згоду бакоў, калі Касьянчык знайшла новую кватэру, але пазней Генпракуратура вырашыла, што арэндадаўца «паддалася інфармацыйнаму ўздзеянню тэлеграм-каналаў ды іншых інтэрнэт-рэсурсаў» і незаконна скасавала дамову з памочніцаю пракурора. Сінілёвай пагражае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Але на паседжанні стала вядома, што ў адваката забралі ліцэнзію. У выніку суд перанеслі на 25 чэрвеня. Сінілёвай пагражае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Hавiны
Суд за высяленне дзяржаўнай абвінаваўцы не адбыўся, бо адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі
2021.06.18 16:43

У Беларусі больш за 500 палітвязняў

На дзень 18 чэрвеня ў спісе палітычных вязняў – 501 асоба. Аднак спіс абнаўляецца ці не штодзень: праваабаронцы працягваюць разглядаць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень», а тысячы асуджаных на арышт паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў у спіс нават не ўносяць, хоць іхны пераслед таксама лічаць незаконным.

СК belsat.eu

Стужка навінаў