Лукашэнка падпісаў «расстрэльныя» змены ў Крымінальны кодэкс


Аляксандр Лукашэнка падпісаў законапраект, які прадугледжвае пашырэнне сферы выкарыстання смяротнага пакарання.

Цяпер расстрэлам можа карацца не толькі здзяйсненне тэракту, але і замах на акт тэрарызму. Гэтая норма будзе распаўсюджвацца на 4 артыкулы Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 2 арт. 124 («Акт тэрарызму ў дачыненні прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі»);
  • ч. 3 арт. 126 («Акт міжнароднага тэрарызму»);
  • ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму»);
  • ч. 2 арт. 359 («Забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча, учыненае ў сувязі з яго дзяржаўнай або грамадскай дзейнасцю»).

Закон набудзе моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Раней гэты законапраект ухваліла Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Аналітыка
«Механізмы рэпрэсіяў за думкі». Што стаіць за праўкамі ў закон аб смяротным пакаранні за спробу тэрарызму
2022.04.28 20:13

РР belsat.eu

Стужка навінаў