Наступствы авіяўдару па Львове: адна з ракетаў патрапіла ў станцыю тэхабслугоўвання аўтаў


Наступствы авіяўдару па Львове раніцаю 18 красавіка. Адна з расейскіх ракетаў патрапіла ў станцыю тэхнічнага абслугоўвання. У выніку ракетнага абстрэлу загінулі 7 чалавек, 4 з якіх – працаўнікі СТА, мінімум 11 пацярпелі, у тым ліку адно дзіця. Астатнія ўдары былі здзейсненыя па аб’ектах вайсковай інфраструктуры.

Львоўская станцыя тэхнічнага абслугоўвання, куды патрапіла адна з расейскіх ракетаў. Львоў, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Работнікі МНС на месцы пажару на СТА, куды патрапіла адна з расейскіх ракетаў. Львоў, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Месца трапляння расейскай ракеты (на здымку – пасярэдзіне) каля СТА ў Львове, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Работнік прыбірае абломкі пасля авіяўдару па львоўскай СТА, куды патрапіла адна з чатырох расейскіх ракетаў. Львоў, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Работнікі МНС на месцы пажару на СТА, куды патрапіла адна з расейскіх ракетаў. Львоў, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Работнікі МНС на месцы пажару на СТА, куды патрапіла адна з расейскіх ракетаў. Львоў, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Львоўская станцыя тэхнічнага абслугоўвання, куды патрапіла адна з расейскіх ракетаў. Львоў, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Работнікі МНС тушаць пажар на СТА, куды патрапіла адна з расейскіх ракетаў. Львоў, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Пасажырскі цягнік праязджае міма СТА, куды патрапіла адна з чатырох расейскіх ракетаў. Львоў, Украіна. 18 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат

«Белсат» пагутарыў з чалавекам, які ў момант паветранай атакі быў недалёка ад месцаў выбухаў.

Марта прыехала на выходныя да сяброў і планавала вярнуцца дадому. Дзяўчына хацела зняць грошы ў банкамаце, калі пачалася трывога:

«Я планавала з’ехаць і пайшла грошы зняць у банкамаце каля вакзалу. Там я пачула першы выбух. Сказалі, што трэба спусціцца ў падземны пераход, і я пайшла разам з усімі. У пераходзе я пачула 3 моцныя выбухі. Я нічога, безумоўна, не бачыла, але чула, быццам гэта ўсё адбывалася вельмі блізка ад нас. Выбухі былі вельмі магутныя».

Дзяўчына кажа, што людзей ахапіла паніка. Дзякуючы працы медыкаў і валанцёраў, якія дапамагалі, удалося суняць эмацыйную хвалю. Медыкі прапаноўвалі ваду і дыхальныя практыкаванні і практыкаванні, каб зняць стрэс. Людзям давялося даволі доўгі час правесці ў пераходзе.

«Калі быў адбой, мы выйшлі на паверхню – убачылі, што далей за вакзал уздымаюцца клубы дыму, было відаць, што нешта гарыць і выбухала», – сказала Марта.

Сітуацыя ў Львове цяпер спакойная. Адбылася яшчэ адна паветраная трывога, але ў горадзе выбухаў не было чуваць.

Рэпартаж
«З рызыкай для сябе». Паглядзелі, як ва Украіне аднаўляецца чыгуначнае злучэнне з вызваленымі гарадамі
2022.04.18 12:38

belsat.eu

Стужка навінаў