Эксперт: «Пуцін хоча перманентнай прысутнасці расейскіх войскаў у Беларусі, як у Сірыі»


Уладзімір Пуцін можа не абмяжавацца вайной супраць Украіны. Магчыма, ён паспрабуе захапіць іншыя краіны, сярод якіх чальцы NATO. Пра гэта заявіў амерыканскі дыпламат Робэрт Пірсан у артыкуле для выдання «The Hill».

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін.
Фота: ИТАР-ТАСС

Дыпламат, які працаваў у офісах Біла Клінтана і Джорджа Буша, мяркуе, што Пуцін паспрабуе вярнуцца да межаў Расейскай імперыі. Для гэтага яму неабходна дабіцца кантролю над шэрагам краінаў Еўропы. Пірсан адзначыў, што ў спіс патэнцыйных ахвяр Пуціна ўваходзяць не толькі Эстонія, Латвія і Літва, але і Польшча, Славаччына, Венгрыя, Балгарыя і Малдова.

«Мы ведаем, што калі рэжым Пуціна перажыве вайну, ён зробіць усё магчымае, каб узмацніць ваенную прысутнасць Расеі як мага далей на Захадзе. Ён падштурхне Менск да большага падпарадкавання Маскве і зробіць прысутнасць расейскіх войскаў перманентнай, як у Сірыі і Казахстане. Ён узмоцніць дзейнасць у Калінінградзе і ўздоўж расейскіх балтыйскіх межаў дзеля застрашвання балтыйскіх краінаў, Польшчы і Нямеччыны», – заявіў дыпламат.

Пірсан адзначыў, што Пуцін зацікаўлены ў замарожванні канфлікту ва Украіне. Таксама палітык адзначыў, што NATO часткова вінавата ў эскалацыі канфлікту, бо недаацаніла амбіцыі Пуціна ў рэгіёне. Самога Пуціна эксперт назваў «фантазёрам ад 1000-гадовай імперыі».

Hавiны
«Калі Расею не спыніць, Буча будзе паўтарацца». Размова з байцом батальёну Кастуся Каліноўскага
2022.04.09 09:00

Дыпламат лічыць, што галоўная задача NATO – вызначыцца з новай сістэмай бяспекі Еўропы пасля заканчэння вайны РФ супраць Украіны. У той жа час ён падкрэсліў, што санкцыі супраць Расеі не стануць перамогай для ЗША ці Альянсу, калі не прымусяць Пуціна вывесці свае войскі з Украіны. У такім выпадку Еўропа і ЗША павінны зразумець, што не дастаткова «гуляць у абароне».

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў