Расея высылае 20 чэшскіх дыпламатаў


Будынак МЗС РФ.
Фота: MID_RF / Twitter

18 красавіка ў Міністэрства замежных справаў Расеі быў выкліканы амбасадар Чэхіі ў РФ Віцязслаў Півонька. Пра гэта паведамляе МЗС суседняй краіны.

Амбасадару паведамілі, што 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Маскве абвяшчаюцца персонамі «non grata». Ім загадана да канца дня 19 красавіка пакінуць тэрыторыю Расеі.

Ад Чэхіі таксама патрабуюць прывесці колькасць прынятых на месцы працаўнікоў дыпмісіі ў Маскве да парытэту з колькасцю аналагічных працаўнікоў амбасады Расеі ў Чэхіі.

Hавiны
Улады Чэхіі высылаюць з краіны 18 расейскіх дыпламатаў
2021.04.18 10:55

Напярэдадні міністр замежных спраў Чэхіі Ян Гамачак заявіў, што краіна вышле 18 расейскіх дыпламатаў. Таксама паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук меркаваных супрацоўнікаў ГВУ Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Міністр паведамляе, што ў Чэхіі «ёсць абгрунтаваныя падазрэнні» у датычнасці расейскіх спецслужбаў да выбухаў складоў боепрыпасаў у Врбеціц у 2014 годзе. Краіна вырашыла выслаць тых, каго ідэнтыфікавалі як супрацоўнікаў расейскіх спецслужбаў Галоўнага выведвальнага ўпраўлення і Службы вонкавай выведкі Расеі.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што Захад нібыта хацеў такім чынам «перакрыць» інфармацыю аб падрыхтоўцы ў Беларусі дзяржаўнага перавароту.

Hавiны
Захарава заявіла, што ўлады Чэхіі высылаюць расейскіх дыпламатаў, каб схаваць «замах» на Лукашэнку
2021.04.18 18:23

МГ belsat.eu

Стужка навінаў