«Для чаго Пуцін падыгрывае Лукашэнку?» Разважае аналітык Ігар Ільяш


Журналіст і аналітык Белсату Ігар Ільяш выказаўся ў сваім тэлеграм-канале «Аналитика от Ильяша» пра заяву ФСБ з нагоды затрымання Аляксандра Фядуты і Юрася Зянковіча, якія, нібыта, спрабавалі арганізаваць замах на Лукашэнку і навошта расейскі бок «падтрымлівае» гісторыю з планам дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.

Гісторыя пра тое, як ЦРУ рукамі Аляксандра Фядуты і Юрася Зянковіча спрабавала арганізаваць замах на Лукашэнку і выкрасці яго дзяцей, вядома, зусім паранаідальная, кажа Ільяш, але ўсур’ёз аналізаваць гэтую фантазію смешна. Адзіны важны момант ва ўсёй гэтай гісторыі – афіцыйны прэс-рэліз ФСБ, які сапраўды здзівіў аналітыка.

Аляксандр Фядута.
Фота: Александр Федута / Facebook

«Супрацоўніцтва лукашэнкаўскіх і пуцінскіх спецслужбаў у пытаннях палітычных рэпрэсій, вядома, далёка не навіна. Але ўсё ж такога роду гісторыі звычайна стараюцца не занадта афішаваць. Ўжо тым больш гэта выглядае незвычайна, калі гаворка ідзе пра справу ў духу «фашысцка-трацкісцкай змоў» часоў Вялікага тэрору. У гэтым жа выпадку ФСБ рапартуе аб паспяховай спецаперацыі па прадухіленні дзяржперавароту ў суседняй дзяржаве. Такая заява – гэта, безумоўна, рашэнне палітычнае і прымалася яно не на Лубянцы, а непасрэдна ў Крамлі.

Hавiны
У ФСБ распавялі пра дапамогу ў перадухіленні дзяржперавароту ў Беларусі
2021.04.17 22:42

Як да гэтага дайшоў рэжым Лукашэнкі – зразумела лёгка. Калі доўга і ўпарта раскручваць таталітарную істэрыю, то рана ці позна пачнеш выдумляць справы аб замаху на «таварыша на Сталіна» і рыцці тунэлю «ад Бамбея да Лондану». Аднак з Крамлём сітуацыя складаней. Пуцін, вядома, і сам схільны ўпадаць у параною. Але ўсё ж такі ў дыктатараў параноя звычайна развіваецца вакол рэальных і ўяўных пагроз сабе любімаму. А фантазіям саюзнікаў яны падыгрываюць хіба што з практычных меркаванняў», – разважае Ільяш.

Вось тут у Ігара Ільяша ўзнікае галоўнае пытанне: а для чаго цяпер Пуцін гэтак дэманстратыўна падыгрывае Лукашэнку? Журналіст кажа пра дзве версіі:

«Першая – гуляючы на ​​фобіях Лукашэнкі, Пуцін хоча падштурхнуць яго да рашучых крокаў у пытанні так званай «канстытуцыйнай рэформы», пра якую Масква кажа са жніўня 2020 года. На фоне паведамленняў аб «замаху» і «дзяржаўным перавароце» Лукашэнка паабяцаў, што неўзабаве будзе прынята з самых «прынцыповых» рашэнняў за ўвесь час яго кіравання. «Гэта будзе вельмі сур’ёзна. Таму нават калі мяне не будзе, па-народнаму кажучы, «толькі праз мой труп» і гэтак далей, у іх нічога не атрымаецца. Я прыняў рашэнне. Цяпер мне трэба яго фармалізаваць», – заявіў ён 17 красавіка.

У лютым на Усебеларускім народным сходзе Лукашэнка даў зразумець, як павінна выглядаць палітычная сістэма Беларусі «нават без яго». Тады, нагадаю, прапаноўвалася з ліку адданых прыхільнікаў Лукашэнкі сфармаваць орган з надзвычайнымі паўнамоцтвамі, да якога пяройдзе ўся ўлада ў краіне ў тым выпадку, калі на выбарах раптам перамогуць «не тыя». Гэта значыць, гаворка ідзе пра легалізаваным варыянце ўрадавай хунты».

КДБ выкраў грамадзяніна ЗША ў Маскве. Вокладка праграмы Аб’ектыў. 14 красавіка 2021 года. Калаж з фота: facebook Юрыя Зянковіча / Natalia Fedosenko, TASS / Forum

Ільяш кажа, што з юрыдычнага пункту гледжання з дапамогай дэкрэту Лукашэнкі немагчыма надаць УНС канстытуцыйныя паўнамоцтвы. Але ў сённяшняй Беларусі закона і так не існуе: падобнае пераўтварэнне палітычнай сістэмы цалкам можа быць аформлена дэ-факта ў фармаце надзвычайных мер. А ўжо потым пачнецца «адмыванне» гэтага рашэння з пункту гледжання заканадаўчай базы.

Hавiны
Што кажуць людзі, якіх у эфіры БТ абвінавацілі ў замаху на Лукашэнку
2021.04.18 13:06

Па іншай версіі, Пуцін хоча ўцягнуць Лукашэнку ў адкрытае супрацьстаянне з Захадам і Украінай. «У прэс-рэлізе ФСБ раптам усплываюць «украінскія нацыяналісты», якія нібыта павінны былі ўдзельнічаць у «дзяржаўным перавароце», а таксама падкрэсліваецца, што Зянковіч кансультаваўся наконт «бунту» у ЗША і Польшчы. Лукашэнка пайшоў яшчэ далей, па сутнасці заявіўшы, што замах на яго рыхтавала ЦРУ з санкцыі Белага дому. Калі рэжым трапляе ў дыскурс, дзе дыктатара і яго сям’ю хоча забіць Джо Байдэн пры дапамозе «украінскіх нацыяналістаў», то, увогуле-та, любую палітычную ці ваенную эскалацыю можна лёгка апраўдаць. Больш за тое, эскалацыя будзе лагічна выцякаць з раней зробленых заяў», кажа аналітык.

«Калі ж ваенны канфлікт Крамлю не спатрэбіцца, то страшылка пра «склеп у Гомельскай вобласці», як мінімум, стане стрымліваючым фактарам ад любых спробаў Лукашэнку пайсці на кампраміс і збліжэнне з Захадам. Што Масква таксама зможа занесці сабе ў актыў», лічыць Ігар Ільяш.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў