Следчы камітэт распачаў спецыяльнае вядзенне ў дачыненні 11 чалавек


У Беларусі рыхтуецца чарговы завочны суд. Абвінавачаныя гэтым разам – 11 чалавек, сярод якіх вядомыя культурныя і палітычныя дзеячы.

Завочны суд у дачыненні «BYPOL».
Фота: БелТА

Спецыяльнае вядзенне распачатае ў дачыненні:

  • Андрэя Павука – абвінавачваецца паводле 13 артыкулаў КК РБ: ч. 1 і ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці»), арт. 188 («Распаўсюд заведама непраўдзівых звестак, якія ўтрымліваюць абвінавачанне ва ўчыненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў»), ч. 2 і ч. 3 арт. 203-1 («Наўмысныя незаконныя збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім»), ч. 2 арт. 361-2 («Збор грашовых сродкаў для заведамага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці»), ч. 2 арт. 361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна»), ч. 1 і ч. 2 арт. 367 («Паклёп у дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), ч. 1 і ч. 2 арт. 368 («Знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), арт. 369-1 («Распаўсюд заведама непраўдзівых звестак аб палітычным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь»), арт. 370 («Глумленне з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь»), арт.389 («Пагроза гвалтам у дачыненні суддзі»), арт. 391 («Знявага суддзі»);
  • Вольгі Павук – абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130 («Распальванне варожасці»), арт. 188 («Распаўсюд заведама непраўдзівых звестак, якія ўтрымліваюць абвінавачанне ва ўчыненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў»), ч. 3 арт. 203-1 («Наўмысныя незаконныя збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім»), ч. 2 арт. 361-2 («Збор грашовых сродкаў для заведамага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці»), ч. 2 арт. 361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна»), ч. 1 арт. 368 («Знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»);
  • Маргарыты Ляўчук – абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»), ч. 1 арт. 368 («Знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), арт. 370 («Глумленне з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь»);
  • Аляксандра Чахоўскага – абвінавачваецца паводле арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), арт. 370 («Глумленне з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь»);
  • Іллі Салянкова – абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці»), ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»), ч. 1 арт. 368 («Знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»);
  • Уладзіслава Наважылава – абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці»), ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»);
  • Яўгена Вільскага – абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»), ч. 2 арт. 361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна»);
  • Вадзіма Дзмітронка – абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»), ч. 2 арт. 361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна»);
  • Вольгі Карач – абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»), арт. 369-1 («Распаўсюд заведама непраўдзівых звестак аб палітычным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь»);
  • Анатоля Котава – абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім»), ч. 2 арт. 361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна»);
  • Веранікі Цапкалы – абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 3 арт. 361-1 («Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»), ч. 2 арт. 367 («Паклёп у дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у публічным выступе ці ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, звязанае з абвінавачваннем ва ўчыненні асабліва цяжкага злачынства»), арт. 369-1 («Распаўсюд заведама непраўдзівых звестак аб палітычным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь»).
Hавiны
Агучаны завочны прысуд за «спробу зрыву рэферэндуму» ў 2022 годзе
2024.03.18 16:37

Усіх названых асобаў Следчы камітэт запрашае вярнуцца ў Беларусь.

З верасня 2022 года крымінальныя справы ў парадку спецыяльнага вядзення былі пачатыя ў дачыненні 86 беларусаў і беларусак, якія пакінулі краіну.

«Пародыя на юрыдычныя фармальнасці, якія дазволяць прызначыць адвольныя тэрміны пазбаўлення волі ў прысудах. Нічога агульнага з сапраўдным расследаваннем злачынстваў не мае, гэта палітычны вышук, які парушае базавыя прынцыпы нацыянальнага і міжнароднага права, – пракаментаваў новую тэндэнцыю канвееру завочных судоў у дачыненні да беларусаў і беларусак, якія ў 2020 годзе бралі ўдзел у акцыях пратэсту і выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі, юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка. – […] Будзь у Беларусі сапраўдны суд – ён бы толькі па фармальных прычынах не вынес бы абвінаваўчага прысуду, абясцэніўшы ўвесь папярэдні працэс, які адрозніваецца ад балагану толькі тым, што не смешна: гэта ўсё замахваецца на занадта важныя каштоўнасці, адразае надоўга магчымасць вярнуцца і закранае не толькі саміх абвінавачаных, але і ўсё тое, што засталося ў іх у Беларусі: родных, рэпутацыю, маёмасць».

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў