У Львове на плошчы паставілі 109 пустых дзіцячых вазкоў: столькі дзяцей загінула ў вайне


На плошчы Рынак у Львове ўлады гораду выставілі 109 пустых дзіцячых вазкоў. Менавіта столькі дзяцей загінула ва Украіне з пачатку вайны, паведамляе мэр Львова Андрэй Садавы.

Львоў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат

З моманту расейскага ўварвання ва Украіну ахвярамі агрэсіі сталіся 109 дзяцей. У Львове нагадалі пра гэта.

У цэнтры Львова зладзілі акцыю памяці забітым дзецям ва Украіне. З моманту нападу Расеі ў краіне загінула 109 дзяцей, менавіта такая колькасць дзіцячых калясак стаіць на плошчы Рынак у горадзе. Львоў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Львоў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Львоў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
У цэнтры Львова зладзілі акцыю памяці забітым дзецям ва Украіне. З моманту нападу Расеі ў краіне загінула 109 дзяцей, менавіта такая колькасць дзіцячых калясак стаіць на плошчы Рынак у горадзе. Львоў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат

«Пустыя вазкі на плошчы Рынак сёння – сімвал жыцця тых анёлаў, якія цяпер абараняюць неба над Украінаю замест рашучых дзеянняў свету.

Гэта страшная цана вайны, якую сёння плаціць Украіна. І мы заклікаем усіх дарослых ува ўсім свеце абараніць украінскіх дзяцей і даць ім будучыню.

Патрабаваць ад урадаў іншых краінаў закрыць неба над Украінаю.

Сфатаграфуйце акцыю, раскажыце пра злачынствы Расеі ды апублікуйце ў сацыяльных сетках з гэштэгам #closethesky.

Беражы ўкраінскіх дзяцей і ўкраінскае неба!» – напісаў у сваім Facebook мэр Львова Андрэй Садавы.

Фокуснік забаўляе дзяцей мыльнымі бурбалкамі каля месца, дзе зладзілі акцыю памяці забітым дзецям ва Украіне. Львоў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Фокуснік забаўляе дзяцей мыльнымі бурбалкамі каля месца, дзе зладзілі акцыю памяці забітым дзецям ва Украіне. Львоў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Львоў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат

Вайна ва Украіне трывае 23 дні. Расейскія агрэсары вядуць абстрэлы мірных гарадоў, у выніку якіх колькасць ахвяраў штодня павялічваецца.

Інтэрв’ю
«Гэта разрывае мужчынаў на часткі». Беларускі дальнабойнік – пра вайну і сваіх украінскіх калегаў
2022.03.18 14:46

ОК belsat.eu

 

Стужка навінаў