Літва забараніла вывозіць у Беларусь больш за € 60


Літоўская мытня ўвяла абмежаванні на вываз наяўных еўраў у Беларусь і Расею на асабістыя патрэбы, паведамляе ведамства.

Фота: Белсат

Літва абмежавала вываз у Беларусь і Расею памер наяўных еўраў на асабістыя патрэбы. Перакрочваць мяжу можна маючы наяўнымі не больш за € 60 на асобу. Вываз іншай валюты не абмяжоўваецца. А за парушэнне гэтай пастановы прадугледжваецца адміністратыўная адказнасць.

Вываз еўраў у Беларусь і Расею абмежавалі ў межах рэгламенту Рады Еўразвязу. 9 сакавіка Еўракамісія пастанавіла «забараніць аперацыі з Цэнтральным банкам Беларусі, звязаныя з кіраваннем рэзервамі або актывамі, а таксама наданне дзяржаўнага фінансавання для гандлю і інвестыцыяў у Беларусі». У Бруселі забаранілі надаванне банкнотаў еўраў у Беларусь.

Hавiны
У беларусаў пачалі ўзнікаць праблемы з банкамі ў краінах ЕЗ
2022.03.18 14:47

ОК belsat.eu

Стужка навінаў