Памёр прэзідэнт Танзаніі, які адмаўляў каронавірус


Джон Магуфулі.
Фота: Michele Spatari/AFP/Getty Images

Памёр прэзідэнт Танзаніі Джон Магуфулі, які адмаўляў COVID-19. Пра гэта паведамляе «Bloomberg».

У краіне абвесцілі двухтыднёвую жалобу.

61-гадовы Джон Магуфулі на мянушку Бульдозер кіраваў краінаю з 2015 года. Ягоная палітыка спрычынілася да эканамічнага росту краіны, але пры гэтым ён распраўляўся з іншадумствам і выбудоўваў сваю вертыкаль улады.

Пяць месяцаў таму Магуфулі другі раз выйграў прэзідэнцкія выбары. Афіцыйна яго падтрымалі 84 % выбарнікаў. Да такіх вынікаў мела пытанні апазіцыя.

Паводле віцэ-прэзідэнта краіны, Магуфулі памёр ад «хваробы сэрца». Яго шпіталізавалі 14 сакавіка.

Раней апазіцыйныя палітыкі сцвярджалі, што прэзідэнт заразіўся каронавірусам. На публіцы ён не з’яўляўся з 24 лютага.

Hавiны
Лукашэнка назваў яшчэ адзін антывірусны лек
2020.03.28 16:57

Цікава, што Магуфулі настойваў на тым, што ў краіне няма каронавіруса, рэкамендаваў не карыстацца маскамі і раіў маліцца ды праводзіць паравую тэрапію, каб засцерагчы сваё здароўе. Ягоная адміністрацыя таксама пазбягала вакцынаў і заяўляла, што распрацоўвае альтэрнатыўныя, прыродныя лекі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў