Мінтранс: Практычна ўсе «нерэгулярныя» маршруткі маюць тэхнічныя парушэнні


Каля 90 % аўтамабіляў прыватных фірмаў, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі ў нерэгулярных зносінах, маюць тэхнічныя парушэнні, ездзяць без тэхагляду і не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту Андрэй Гладкі.

Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

«Далёка не кожны аўтамабіль нерэгулярных перавозчыкаў праходзіць дзяржтэхагляд, таксама не заўсёды вядзецца штодзённы кантроль тэхнічнага стану транспартных сродкаў», – сказаў Андрэй Гладкі.

Паводле яго словаў, падобныя парушэнні сталі адной з прычын рашэння аб стварэнні адзінага рэестру для перавозчыкаў-«нерэгуляраў».

Улады даўно спрабуюць усталяваць большы кантроль над перавозчыкамі. У лістападзе 2023 года на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі анансавалася стварэнне рэестру. Таксама гаварылася, што персанальныя дадзеныя, у тым ліку дадзеныя аб паездках пасажыраў таксі, павінны захоўвацца ў Беларусі.

Hавiны
Улады будуць канфіскоўваць транспарт у перавозчыкаў, якіх няма ў рэестры
2024.02.15 21:36

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў