Затрыманая пасля ператрусу журналістка Ларыса Шчыракова на волі


Днём 18 лютага да гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай прыйшлі сілавікі. Пасля ператрусу яе затрымалі, паведаміў «Белсату» знаёмы журналісткі. Увечары яе ўсё ж такі адпусцілі.

Тыдзень таму Ларыса заявіла, што вымушаная адмовіцца ад прафесіі журналіста ў Беларусі праз выгаранне.

Ларыса Шчыракова.
Фота: Ларыса Шчыракова / Facebook

Сілавікі прыходзілі да гомельскай журналісткі ў дзень абвяшчэння выраку ў «справе Ціханоўскага», але тады яна не пагадзілася праехаць з імі, бо была ў самаізаляцыі праз каронавірус.

У дачыненні Ларысы Шчыраковай пасля выбараў некалькі разоў складалі пратаколы паводле арт. 23.34 за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Двойчы яе пры гэтым пакідалі ў ізалятары да суда. Адміністратыўны арышт Ларысе не прысуджалі, але чатыры разы штрафавалі.

Гісторыі
«Калі здымаю сюжэты ў Літве, заўсёды думаю: а ці трэба гэта тым, хто працягвае жыць у Беларусі?»
2022.02.18 12:00

Абноўлена: пасля ператрусу Ларыса Шчыракова была дастаўлена ў мясцовы аддзел міліцыі. Праз некалькі гадзінаў яе адпусцілі.

АД belsat.eu

Стужка навінаў