Да былога выкладчыка МДУ ім. Куляшова прыйшлі сілавікі


Да кандыдата гістарычных навук Аляксандра Агеева прыйшлі з ператрусам, паведамляе MAYDAYmog.

Кандыдат гістарычных навук Аляксандр Агееў.
Фота: Свабода

Раней Агеева прымусілі звольніцца з ВНУ праз грамадзянскую пазіцыю.

Аляксандр Агееў вядомы таксама ініцыятывай беларусізацыі прыпынкаў грамадскага транспарту ў Магілёве, актыўна спрычыніўся да збору сродкаў на стварэнне ды ўсталяванне памятнай дошкі Валянціну Ермаловічу, а таксама ўдзельнічаў у іншых праектах і арганізацыях, якія спрыяюць грамадзянскай самаарганізацыі.

Hавiны
Адбыліся ператрусы ў палітычных зняволеных «хіміі» ў Магілёве
2022.02.18 09:50

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў