У адной з вайсковых частак двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя траўмы


Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, у адной з вайсковых частак двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя траўмы.

Праверка баявой гатовасці на 227-м агульнавайсковым палігоне аднаго з батальёнаў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая адбывалася 18 студзеня 2024  года.
Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram

Згодна з паведамленнем, здарэнне адбылося ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі пры правядзенні стрэльбаў.

Пры гэтым назвы часткі і даты здарэння ведамства ў сваім паведамленні не згадвае.

Адзначаецца, што вайскоўцам аказаная ўся неабходная медычная дапамога. Пагрозаў іхнаму жыццю няма.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў