172-і дзень пратэстаў: расследаванні, суды, дзіўныя спартоўцы і прывітанні


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 172-і дзень. «Белсат» сабраў галоўныя падзеі дня.

Суды над журналісткамі

9 лютага паводле крымінальнай справы будуць судзіць журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову, 28 і 29 студзеня пройдуць адміністратыўныя працэсы над Марынаю Малчанавай і Кацярынаю Ткачэнкай.

Расследаванне «ByPol»

«ByPol» правёў папярэдняе правяранне па факце смерці Рамана Бандарэнкі. Ініцыятыва заяўляе, што дакладна выяўленае кола асобаў, «дзеянні (бяздзеянне) якіх у названай крымінальна-прававой сітуацыі патрабуюць юрыдычнай ацэнкі з дапамогаю распачынання і правядзення папярэдняга расследавання ў крымінальнай справе»:

– Баскаў Дзмітрый Юрʼевіч;

– Шакута Дзмітрый Віктаравіч;

– Эйсмант Наталля Мікалаеўна;

– Эйсмант Ганна Міхайлаўна;

– Воўчак Павел Уладзіміравіч;

– Воўчак Жанета Мікалаеўна;

– Сарман Сяргей Васільевіч;

– Анцюфееў Сяргей Міхайлавіч;

– Буйкевіч Алег Ігаравіч;

– Савенка Раман Вітальевіч;

– Ціманоўскі Яўген Уладзіміравіч;

– Куляшоў Руслан Аляксандравіч;

– Крывашэін Раман Аляксандравіч;

– іншыя не ўсталяваныя працаўнікі 7-й роты 19-га ўзводу АМАП ГУУС Менску;

– Бабкоў А. В., адказны дзяжурны Цэнтральнага РУУС, намеснік начальніка АКВ;

– аператыўны дзяжурны Цэнтральнага РУУС.

Каманды дэмакратычных сілаў «правялі супольную сустрэчу і абмеркавалі План перамогі-2021»

Каманды дэмакратычных сілаў.
Фота: Telegram Ціханоўскай

Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, Вераніка і Валер Цапкалы мабілізуюць сілы для:

– дапамогі людзям, якія пацярпелі праз рэпрэсіі;

– нарошчвання пратэставай актыўнасці;

– эканамічнага і палітычнага ціску на рэжым;

– падтрымання мясцовых супольнасцяў;

– стварэння бяспечных інструментаў для выражэння голасу большасці;

– павелічэння падтрымання дэмакратычных сілаў з боку дзяржаўных службоўцаў;

– вяртання законнасці і пакарання вінаватых у гвалце.

«Мы перакананыя: 2021 год – час дзейнічаць, мабілізаваць усе рэсурсы, дэманстраваць, што нас большасць. Ужо цяпер мы рыхтуем супольныя лютаўскія кампаніі і падтрыманне масавых вулічных акцыяў увесну. Мы працуем разам, каб наблізіць нашую агульную перамогу і новыя выбары», – гаворыцца ў прэс-рэлізе па выніках сустрэчы.

На наступным тыдні прызначаная прэс-канферэнцыя, каб раскрыць дэталі плану.

У Новай Баравой, Копішчы і вы Уруччы бачылі вельмі дзіўных спартоўцаў

З іншага боку Копішча «зялёныя чалавечкі» бегалі па лесе, дзе мясцовыя вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі.

У выніку правярання ДФР у дырэктара і выдаўца берасцейскага часопісу «Бинокль» забралі 9 камп’ютараў, 2 мабільныя тэлефоны і шэраг дакументаў.

Каманда выдання «Бинокль».
Фота: тэлеграм-канал @binklbink

Учора дырэктара і выдаўца «Бинокля» дапыталі ў ДФР. Трывае правяранне, якое можа зацягнуцца на некалькі месяцаў, а пасля вынесуць пастанову – распачынаць справу ці не.

Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Биноклем», некалькі разоў затрымлівалі пры асвятленні акцыяў.

У Беларусі праваабаронцы прызналі 31 чалавека палітычнымі зняволенымі.

У Беларусі на дзень 27 студзеня ўжо 220 палітычных вязняў.

Горадню накрыла снегам

Снег у Горадні
Снег у Горадні.
Фота: Саша Праўдзіна \ Belsat
Снег у Горадні.
Фота: Саша Праўдзіна \ Belsat
Hавiны
Гарадзенскі прытулак для жывёлінаў просіць дапамогі
2021.01.27 17:40

Але беларусы ўсё адно застаюцца непераможнымі!

Стужка навінаў