1700 фураў стаіць у чарзе на выезд з Беларусі


Паводле gpk.gov.by, па стане на 10:00 17 снежня на выезд у Літву стаіць 770 фураў. У Латвію – 460. У Польшчу – 470.

Звесткі аб колькасці аўто, якія выязджаюць у ЕЗ, аднаўляюцца кожныя 2 гадзіны.

Чэргі легкавых аўто на выездзе з Беларусі нязначныя.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары