На абутковай фабрыцы «Шаговита» ў Магілёве – масавыя звальненні


У межах аптымізацыі вытворчасці там скарацілі чвэрць калектыву.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Працоўная кніжка.
Фота: 1prof.by

Як паведамілі «Mogilevnews» ва ўпраўленні працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкаму, пра гэта стала вядома яшчэ ў жніўні: прадпрыемства скіравала апавяшчэнне пра скарачэнне 66 работнікаў. Крыху пазней гэты спіс дапоўнілі прозвішчы яшчэ шасці чалавек.

Такім чынам, задумацца пра пошук новага месца працы давялося 72 работнікам фабрыкі (у тым ліку 20 пенсіянерам) з 331 працаўніка на той момант.

Hавiны
У Беларусі зменшылася колькасць працаўнікоў, але вырасла колькасць чыноўнікаў
2023.10.10 11:12

СП, belsat.eu

Стужка навінаў