Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША аказалася пад кантролем рэспубліканцаў


Рэспубліканцы забяспечылі сабе 218 месцаў, неабходных для большасці ў ніжняй палаце амерыканскага парламенту. Цяпер яны змогуць блакаваць ініцыятывы адміністрацыі дэмакрата Джо Байдэна наступныя два гады, піша «Бі-Бі-Сі».

Абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ля будынку Капітолію ў Вашынгтоне, ЗША. 15 лістапада 2022 года.
Фота: Leah Millis / Reuters / Forum

Рэспубліканская партыя здолела ўзяць большасць у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Яе прадстаўнікі забяспечылі сабе 218 месцаў з 435.

Як адзначае брытанская тэлерадыёкарпарацыя «Бі-Бі-Сі», цяпер рэспубліканцы змогуць блакаваць ініцыятывы прэзідэнта-дэмакрата Джо Байдэна, а таксама ўзначаліць ключавыя камітэты, што дасць ім магчымасць прасоўваць патрэбныя законапраекты і распачынаць даўно запланаваныя імі расследаванні дзейнасці самога Байдэна, ягонай сям’і і працаўнікоў ягонай адміністрацыі.

Пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў зойме найхутчэй Кевін МакКарці, якога сябры Рэспубліканскай партыі напярэдадні абралі як патэнцыйнага пераемніка дэмакраткі Нэнсі Пэлоўсі.

У той жа час любыя заканадаўчыя ініцыятывы або расследаванні, ухваленыя рэспубліканцамі ў ніжняй палаце, могуць быць заблакаваныя ў Сенаце, дзе дэмакраты ўсё яшчэ захоўваюць большасць.

Аб’ектыў
Дэмакратычная партыя ЗША святкуе
2022.11.13 03:31

Прэзідэнт Байдэн павіншаваў рэспубліканцаў з перамогаю, прапанаваўшы супрацу дзеля дасягнення вынікаў на карысць усіх амерыканцаў.

Першае пасяджэнне новага складу Кангрэсу адбудзецца 3 студзеня 2023 года.

Поспех рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў адбыўся на фоне заявы Доналда Трампа пра ягоны ўдзел у барацьбе за прэзідэнцкую пасаду на выбарах 2024 года.

Аналітыка
Трамп адважыўся. Ён пойдзе на выбары, але можа не стаць кандыдатам
2022.11.16 18:54

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў