Мянчанку затрымалі за фота з маршаў, выкладзенае ў Tinder


Сілавікі затрымалі ў Менску 29-гадовую дзяўчыну за ўдзел у пратэстах, з ёй з’явілася «пакаяннае» відэа. Нагодай сталі яе фатаграфіі ў сацыяльнай сетцы для знаёмстваў Tinder. На здымку, які выклала дзяўчына ў сетцы, яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам.

Фота мянчанкі, якое апублікавалі сілавікі. Крыніца: svodochki/Telegram

Мянчанку змясцілі ў ІЧУ і распачалі супраць яе крымінальную справу паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Дзяўчына працуе менеджаркай у лагістычнай кампаніі «Trans Solutions». Сілавікі заяўляюць, быццам яе фота ў міліцыю «зліў» хтосьці з карыстальнікаў Tinder.

Таксама ў праўладным тэлеграм-канале заявілі, што пасля затрымання мянчанкі дзве яе сяброўкі, з якімі яна хадзіла на маршы, паспрабавалі з’ехаць з Беларусі. Адной удалося выехаць у Турцыю, але другую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай, яна працуе адміністрацыйным памочнікам у міжнароднай арганізацыі.

Hавiны
«Амаль усе фігуранты кампенсавалі шкоду». СК завяршыў следства ў «справе TUT.BY»
2022.11.17 12:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў