Польшча прапаноўвала даслаць на мяжу гуманітарныя канвоі, але Беларусь не адказала на запыты


Польшча спрабавала дамовіцца з Беларуссю, каб даслаць на мяжу гуманітарны канвой, але афіцыйны Менск адказаў на гэтыя запыты адно агрэсіяй. Пра гэта заявіў у эфіры праграмы «Вот так» прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы Лукаш Ясіна.

«Мы накіравалі ў Беларусь ноты, лісты, калі хацелі даслаць гуманітарныя канвоі. Але адказу Беларусі не пачулі, апроч тых адказаў, якімі нас атакавалі», – сказаў Лукаш Ясіна.

Ён падкрэсліў, што для Польшчы Аляксандр Лукашэнка застаецца нелегітымным прэзідэнтам і ніякія перамовы з ім немагчымыя. Перамовы могуць адбыцца толькі на ўзроўні дыпламатаў.

«Наша палітыка не змянілася. Мы нашыя межы не адкрываем і падтрымліваем санкцыі. Мы не супраць гуманітарнай падтрымкі гэтых людзей, але яны – у Беларусі. Мы чакаем і гатовыя дасылаць дапамогу і ўсе гуманітарныя віды падтрымкі, – заявіў прэс сакратар польскага МЗС.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў