Знайшоўся экс-студэнт БНТУ Дзяніс Янкоўскі, які знік у Кракаве


Зніклы некалькі дзён таму ў Кракаве 19-гадовы беларус Дзяніс Янкоўскі знойдзены і цяпер знаходзіцца ў бяспецы разам са сваякамі, паведамляе тэлеграм-канал «БНТУ-97%».

Дзяніс Янкоўскі.
Фота: Страна Для Жизни / Telegram

Інфармацыя пра знікненне студэнта з’явілася 15 кастрычніка, на сувязь ён не выходзіў з 7 кастрычніка. Дзяніса Янкоўскага афіцыйна абвясцілі ў вышук, паліцыя Кракава распачала справу пра знікненне.

Увечары 16 кастрычніка стала вядома, што з Дзянісам усё ў парадку. Аказалася, у яго скралі грошы і тэлефон, з-за гэтага ён быў без сувязі. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы.

Дзяніс Янкоўскі быў сярод арганізатараў пратэсту студэнтаў БНТУ у 2020-м годзе і быў вымушаны пакінуць у Беларусь. Цяпер ён студэнт Эканамічнага ўніверсітэту ў Кракаве.

Hавiны
Беларус, які выкрыў катаванні ў расейскіх калоніях, просіць палітычнага прытулку ў Францыі
2021.10.16 11:36

АД, belsat.eu

Стужка навінаў