У Еўразвязе заявілі аб магчымай рызыцы пагаршэння сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі


Выканаўчы дырэктар Еўрапейскага агенцтва па пытаннях прадастаўлення прытулку (EASO) Ніна Грэгары папярэджвае пра пагрозу пагаршэння сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі, паведамляе ТАСС са спасылкай на інтэрв’ю нямецкай медыягрупы «Funke».

Мігранты на беларуска-польскай мяжы.
Фота: Maciej Moskwa/Getty Images

Прадстаўніца EASO лічыць, што сітуацыя ў краінах на мяжы з Беларуссю вельмі сур’ёзная і яе дакладна не вырашыць у бліжэйшай будучыні

Таксама Ніна Грэгары адзначыла, што ў значнай ступені ад крызісу з мігрантамі пацярпелі Латвія і Літва.

«Толькі адзін прыклад: Літва ў год звычайна рэгіструе 500 запытаў на прадастаўленне прытулку. Зараз улады зарэгістравалі больш за 2,5 тысяч заяў ад бежанцаў, якія прыбылі з Беларусі, з пачатку наплыву мігрантаў у пачатку лета», – паведаміла Грэгары.

Паводле яе слоў, для аказання дапамогі з прыёмам, рэгістрацыяй і правядзеннем працэдуры разгляду запытаў мігрантаў EASO накіравала ў Літву 77 супрацоўнікаў.

«Funke» паведамляе, што з пачатку жніўня федэральная паліцыя Нямеччыны зарэгістравала звыш 4,3 тысячы мігрантаў з такіх краін, як Ірак, Сірыя і Іран, якія незаконна прыбылі праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы.

Hавiны
Лічбы не змяншаюцца: за апошнія суткі польскія памежнікі развярнулі больш за 500 мігрантаў
2021.10.17 11:39

АД, belsat.eu

Стужка навінаў