Беларусы на першым месцы сярод іншаземцаў, якія сёлета атрымалі прытулак у Польшчы


За 9 месяцаў гэтага года заявы аб міжнароднай абароне ў Польшчы падалі амаль 5 200 замежнікаў. На другім месцы з іх – беларусы, паведамляе «Польскае радыё».

Беларусы Польшчы праводзяць у Варшаве марш салідарнасці напярэдадні гадавіны выбараў 2020 года. Варшава, Польшча. 8 жніўня 2020 года.
Фота: ЯП / Белсат

Да канца верасня прытулку ў Польшчы прасілі, перш за ўсё, грамадзяне Афганістану і Беларусі, паведаміў прэс-сакратар Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Якуб Дудзяк:

«Такія заявы найчасцей падавалі грамадзяне Афганістану – 1 700 чалавек, у тым ліку эвакуяваныя ў Польшчу супрацоўнікі польскага вайсковага кантынгенту і дыпламатыі. На другім месцы – грамадзяне Беларусі – 1 400 чалавек. Далей Расеі – 800 чалавек, Іраку – 500 і Украіны – 200 чалавек».

Якуб Дудзяк дадаў, што сярод разгледжаных заяў, амаль у палове выпадкаў былі вынесены станоўчыя рашэнні. Так, цягам першых трох кварталаў бягучага году міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 934 іншаземцы. У асноўным з Беларусі – 733 асобы, Расеі – 64 асобы і Турцыі – 48 чалавек. У дачыненні да 941 іншаземца былі выдадзеныя адмоўныя рашэнні. У асноўным, гэта былі грамадзяне Расеі і Украіны.

Згодна з польскім заканадаўствам, замежнік можа атрымаць міжнародную абарону, калі ў краіне паходжання яму пагражае пераслед або рэальная рызыка страты жыцця або здароўя. Гэта пры ўмове, што ён не ўяўляе сабой пагрозы бяспецы краіны, у якой прытулак хоча атрымаць.

Артыкулы
У Варшаве з’явілася развязка Вольнай Беларусі. ФОТА
2021.10.15 15:44

АД, belsat.eu

Стужка навінаў