Беларуску, якая жыве ў Андоры, арыштавалі за абразу Лукашэнкі


Берасцейскі дзяржаўны тэлеканал распавёў, што ў баранавіцкім СІЗА ўтрымліваецца 37-гадовая Вольга Манкевіч, якая была затрыманая на вакзале, калі яна ў чарговы раз прыехала ў Беларусь з Андоры. На сюжэт звярнулі ўвагу праваабаронцы.

Вольга Манкевіч.
Фота: viasna_brest / Telegram

Вольга Манкевіч жыве ў Андоры з 2008 году. У сюжэце жанчына распавяла, што ў жніўні 2020 года палічыла, што выбары былі сфальсіфікаваныя. У Instagram яна падпісалася на старонку «Nexta», адкуль рабіла скрыншоты і выкладвала на свой старонцы, рабіла каментары.

У Беларусі ў жанчыны няма блізкіх сваякоў, яна прыязджала наведаць сяброў і магілу маці. Падчас яе чарговага прыезду ў Беларусь, 22 жніўня 2022 году, яе затрымалі на вакзале ў Баранавічах і змясцілі ў СІЗА.

Прадстаўніца пракуратуры Іна Данільчык сказала, што жанчыне выстаўлена абвінавачванні па ч. 1 арт. 368 КК РБ («Абраза прэзідэнта Беларусі»).

У відэа Вольга праз слёзы просіць прабачэння ў мужа за тое, што яна «пакінула яго аднаго з сынам». Яна кажа на відэа, што горш за турму нічога ў жыцці няма.

  • На дзень 17 верасня ў Беларусі 1335 асобаў прызнаныя палітычнымі вязнямі.
Hавiны
ПЦ «Вясна»: у жніўні па палітычных матывах у Беларусі былі затрыманыя 387 чалавек
2022.09.04 16:33

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў