«Я да гэтага часу знаходжуся ў шоку» – Маці Рамана Бандарэнкі звярнулася да беларусаў


Новае расследаванне забойства Бандарэнкі: у двары былі Эйсманты, амапаўцы схлусілі, што хлопец п’яны
Раман Бандарэнка. Фота з сацсетак

Маці Рамана Бандарэнкі Алена выступіла са зваротам у сваім Instagram у сувязі з тым, што Генеральная пракуратура прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце гібелі ейнага сына Рамана Бандарэнкі.

«Я да гэтага часу знаходжуся ў шоку ад гэтай жахлівай несправядлівасці і ў чарговы раз пераканалася, што выратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў», – заявіла Алена Бандарэнка.

Яна звярнулася да відавочцаў падзей, якія адбыліся 11 лістапада 2020 года раёне Плошчы Пераменаў, Цэнтральнага РУУС, «праходзілі або праязджалі міма, заходзілі-выходзілі з крамы «Гіпа», заезджалі-выязджалі з аўтапаркінгу каля крамы «Гіпа», у вас было начное дзяжурства ў бліжэйшых аб’ектах, гулялі з сабакам, палілі, у вас працаваў відэарэгістратар ў прыпаркаванай машыне». Маці забітага просіць іх «адгукнуцца і дапамагчы следчым ГП ў расследаванні выкрадання і забойстве».

«Можа быць менавіта з дапамогай вас ім удасца вызначыць асобаў, вінаватых у гэтых бясчынствах», – заявіла яна.

Артыкулы
«Перашкодаў знайсці вінаватых не існуе». Следчы пракаментаваў прыпыненне справы пра забойства Бандарэнкі
2021.09.17 19:16

17 верасня Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што расследаванне крымінальнай справы па факце смерці Рамана Бандарэнкі прыпыненае на падставе п. 1 ч. 1 арт. 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу «з прычыны нявысветленасці асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

Разам з тым амаль адразу пасля здарэння сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада 2020 года, у выніку якога і быў забіты Раман Бандарэнка, на запісах з камераў назірання пазналі экс-кіраўніка Федэрацыі хакею Беларусі Дзмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.

Паводле звестак «BYPOL», да забойства таксама датычныя Ганна Эйсмант, Павел і Жанетта Воўчак, супрацоўнікі САХР Сяргей Сарман, Сяргей Анцюфееў, Алег Буйкевіч, Раман Савенка, Яўген Ціманоўскі і супрацоўнікі АМАП Руслан Куляшоў і Раман Крывашэін.

Артыкулы
«Гэта нейкі здзек». Родным Рамана Бандарэнкі нічога не паведамілі аб прыпыненні крымінальнай справы
2021.09.17 14:41

МГ belsat.eu

Стужка навінаў