Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб Расеі – «аўтарытарнай клептакратыі ў стане застою»


Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб Расеі, у тэксце якой называе рэжым Пуціна найбуйнейшым выклікам бяспекі Еўропы і «аўтарытарнай клептакратыяй у стане застою», заклікаючы да ўзмацнення санкцый і зніжэння залежнасць ад нафты і газу з Расеі шляхам пераходу на экалагічна чыстыя віды энергіі.

Аднак дэпутаты Еўрапарламента падкрэсліваюць, што ў Расеі можа быць дэмакратычная будучыня і што Савет Еўропы павінен прыняць еўрапейскую стратэгію дэмакратычнай Расеі, уключаючы ўмовы для развіцця дэмакратычных тэндэнцый у краіне.

Паседжанне Еўрапарламент аб прыняцці рэзалюцыю аб Расеі 15 верасня.
Фота: YVES HERMAN / REUTERS

Усяго за рэзалюцыю прагаласавалі 494 заканадаўца, 103 выступілі супраць. Яшчэ 72 члена Еўрапарламенту ўстрымаліся ад галасавання па рэзалюцыі.

Рэзалюцыя была падрыхтавана на аснове зацверджанага дэпутатамі Еўрапарламенту дакладу прадстаўніка Літвы, дэпутата Андруса Кубілюса. У ім дэпутат выступае з заклікам да Еўразвязу пераглядзець адносіны з Расеяй і быць гатовымі не прызнаваць вынікі выбараў у Дзярждуму, калі яны пройдуць з парушэннямі і будуць сфальсіфікаваныя.

Таксама ў рэзалюцыі падняты вострыя пытанні ўзаемадзеяння ўладаў Беларусі і Расеі, такія як падтрымка рэжыму Лукашэнкі расейскім бокам, захаванне незалежнасці Беларусі і расследаванне парушэнняў правоў чалавека.

Вось да якіх вынікаў прыйшлі еўрадэпутаты:

  • Еўразвяз, змагаючыся за спыненне незаконных грашовых патокаў з Расеі, павінен надаваць асаблівую ўвагу фінансавым патокам з Беларусі, паколькі аўтакраты і карумпаваныя алігархі ўзаемазвязаны. Таксама даклады Еўрапарламенту павінны закранаць пытання фінансавага ўмяшання Расеі ў Беларусь і ўключаць інфармацыю аб актывах атачэння Аляксандра Лукашэнкі і карумпаваных алігархаў;
  • ЕЗ павінен супрацьстаяць пагрозам Крамля, асабліва ў рэгіёне Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь, а таксама і саму Расеяй, абараняючы правы чалавека і садзейнічаючы ператварэнню Расеі ў дэмакратычную краіну;
  • ЕЗ таксама павінен адрэагаваць на той факт, што прэзідэнт Пуцін адкрыта падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і яго жорсткія рэпрэсіі супраць народу Беларусі і супрацоўнічае з Лукашэнкам у гібрыдных атаках на дэмакратычныя сілы Беларусі;
  • Еўразвяз павінен прызнаць, што Крэмль уяўляе прамую пагрозу суверэнітэту і дэмакратычным намаганням Беларусі, і павінен даць зразумець, што, калі Расея працягне сваю бягучую палітыку ў дачыненні да Беларусі, ЕЗ давядзецца ўвесці дадатковыя жорсткія меры стрымлівання;
  • ЕЗ павінен выкрыць удзел Расеі ў гібрыдных дзеяннях рэжыму Лукашэнкі супраць Еўразвязу, уключаючы выкарыстанне мігрантаў у якасці інструмента дэстабілізацыі Захаду, і прыцягнуць Крэмль да адказнасці за такія варожыя і варварскія дзеянні;
  • ЕЗ і яго дзяржавы-члены павінны ясна даць зразумець, што яны не прымуць ніякіх спробаў уключыць Беларусь у склад Расеі, паколькі яны будуць прыняты супраць волі беларускага народу і ўзгоднены з нелегітымным лідарам;
  • ЕЗ павінен ініцыяваць і садзейнічаць міжнародным расследаваннях злачынстваў, учыненых рэжымам прэзідэнта Пуціна супраць народу Расеі, і злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі праз платформу беспакаранасці і цэнтру правасуддзя Еўразвязу.
Аб’ектыў
Аб’яднаная Еўропа супраць Пуціна і Лукашэнкі
2021.09.16 23:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў