Ацяпляльны сезон у Менску пачнецца 20 верасня з дзіцячых садкоў і школаў


Ацяпленне ў дзіцячых садках і школах, лячэбна-прафілактычных установах і ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках і гатэлях Менску пачнуць уключаць 20 верасня. Такое рашэнне гарадскія ўлады прынялі 17 верасня, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

У такія аб’екты падача цяпла ажыццяўляецца пры сярэднясутачнай тэмпературы цягам пяці дзён 10 градусаў цяпла і ніжэй.

Фота: informator.ua

У жыллёвы фонд, інтэрнаты, установы адукацыі (акрамя садкоў і школаў), тэатры, агульнагарадскія лазні цяпло пачнуць падаваць пры сярэднясутачнай тэмпературы цягам пяці дзён 8 градусаў цяпла і ніжэй.

Найпазней батарэі пацяплеюць у грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых ды іншых арганізацыях. Дата запуску ацяплення там вызначаецца па ўзгадненні з энергазабеспячальнай арганізацыяй пасля падачы цяпла ў жылыя дамы.

Намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму Аляксандр Дараховіч адзначыў: як толькі ўсталюецца добрае надвор’е, будуць прымацца рашэнні пра пачатак ацяпляльнага сезону ў іншых катэгорыяў спажыўцоў.

Hавiны
Мінздароўя забараніла дзвюм прыватным лабараторыям рабіць ПЦР-тэсты на каронавірус
2021.09.16 19:12

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў