У Латвіі ўзмоцняць пакаранне за незаконнае перасячэнне мяжы


Мігранты ў Літве на мяжы Беларуссю. 24 ліпеня 2021 года.
Фота: pasienis.lt

Урад Латвіі падтрымаў папраўкі ў крымінальнае заканадаўства, якія прадугледжваюць узмацненне жорсткасці пакарання за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы.

Максімальны турэмны тэрмін павялічаць удвая – да 4 гадоў, паведамляе Zerkalo.io.

Паводле паправак, незаконнае перасячэнне мяжы павінна прызнавацца цяжкім злачынствам.

У МУС Латвіі падкрэсліваюць, што пакаранне трэба зрабіць больш жорсткім з прычыны росту падобных парушэнняў у апошнія тыдні.

Hавiны
Прэм’ер Латвіі параіў мігрантам шукаць прытулку ў Беларусі
2021.08.17 12:42

Нагадаем, што прэм’ер-міністр Латвіі Крыш’яныс Карыньш заявіў, што «тое, што адбываецца на латвійска-беларускай мяжы, гэта актыўная гібрыдная вайна, якую беларускі рэжым вядзе супраць ЕЗ – канкрэтна супраць краін Балтыі і Польшчы».

«Калі ў гэтых грамадзян [нелегальных мігрантаў, якія прыходзяць з тэрыторыі Беларусі. – Рэд. Belsat.eu] ёсць скаргі на жыццё ў сваёй краіне, калі ім цяжка або немагчыма там жыць, то ў іх ёсць усе правы папрасіць прытулак у краіне, куды яны прыляцелі – гэта значыць у Беларусі», – паведаміў Карыньш.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў