Беларусы пачалі часцей паміраць на працы


За першыя шэсць месяцаў 2022 года на працоўных месцах загінулі 74 чалавекі. Такія звесткі падае Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

«У студзені-чэрвені 2022 года ў арганізацыях рэспублікі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпелі 756 працаўнікоў, з якіх 74 загінулі. З указанай колькасці пацярпелых 78 чалавек траўмаваныя ў выніку дарожна-транспартавых здарэнняў», – паведамляе Дэпартамент.

У студзені-чэрвені 2021 года на працоўных месцах пацярпелі 852 асобы, але загінулі 56. У 2020 годзе было 1025 няшчасных выпадкаў, 72 працаўнікі памерлі.

Асноўная прычына смерці на працоўных месцах у Беларусі – падзенне з вышыні – 34,9 % выпадкаў. Ад уплыву прадметаў, якія рухаюцца і круцяцца, гінуць 26,2 % працаўнікоў. У выніку наезду транспартавага сродку – 11,2 %. У 7,7 % выпадкаў прычынаю смерці становіцца абрынанне будынкаў і падзенне прадметаў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў