Праваабаронцу Уладзя Лабковіча разам з жонкай Нінай пераводзяць у СІЗА на Валадарскага


Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімір Лабковіч разам з жонкай Нінай.
Фота: ПЦ «Вясна»

Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча разам з жонкай Нінай пераводзяць з ізалятара на Акрэсціна ў СІЗА па вуліцы Валадарскага. Пра гэта праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведамілі родныя сямʼі.

14 ліпеня раніцай да сямʼі Лабковічаў прыйшлі прадстаўнікі Дэпартаменту фінансавых раследаванняў КДК, правялі ператрус і на допыты забралі не толькі Уладзіміра, але і ягоную жонку Ніну. Яна з’яўляецца дырэктаркай абʼяднання інвестараў Angels Band. Дома ў Лабковічаў засталіся трое непаўнагадовых дзяцей.

Hавiны
Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча не адпусцілі праз трое содняў, яго перавядуць на Валадарку
2021.07.17 18:15

АА belsat.eu

Стужка навінаў