Перамовы паміж Украінай і Расеяй прыпыненыя


Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк у эфіры ўкраінскага тэлемарафону пацвердзіў прыпыненне перамоваў паміж Расеяй і Украінай.

Раней пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Расеі Андрэй Рудэнка, заявіўшы журналістам, што Украіна выйшла з перамоваў.

Перамовы паміж Расеяй і Украінай.
Фота: Sputnik

«Не, перамовы не працягваюцца. Украіна практычна выйшла з перамоўнага працэсу», – сказаў Рудэнка журналістам. На ўдакладняльнае пытанне адказаў, што перамовы не вядуцца «ні ў якім выглядзе».

З украінскага боку Міхайла Падаляк пацвердзіў заяву Рудэнкі, сказаўшы, што працэс перамоваў паміж Украінай і РФ прыпынены. «Аднак ён будзе адноўлены, і, як мне падаецца, мадэратарам будзе Зяленскі», – сказаў кіраўнік Офісу прэзідэнта.

Варта адзначыць, што гаворка пра спыненне перамоўнага працэсу прагучала пасля вызвалення часткі ўкраінскіх вайскоўцаў з тэрыторыі заводу «Азоўсталь», пасля чаго іх перавезлі на падкантрольную Расеі тэрыторыю «ДНР». Украінскі бок пасля заявіў, што вайскоўцаў плануюць вярнуць у межах абмену ваеннапалоннымі, аднак расейскі бок заявіў, што збіраецца забараніць абмен азоўцаў. Пра гэта заявіў спікер Вячаслаў Валодзін.

Упершыню аб праблемах перамоваў з Украінаю паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў у сярэдзіне красавіка. Тады ён заявіў, што Крэмль не задаволены ўкраінскім бокам праз частую змену пазіцыі ў перамовах, а «дынаміка прасоўвання ў працэсе пакідае жадаць лепшага».

Аднак Украіна таксама вінаваціць Расею ў адмове весці перамовы. Кіраўнік МЗС Украіны Дмытро Кулэба раней заяўляў, што «Расея не праяўляе гатовасці весці рэальныя і змястоўныя перамовы».

Hавiны
Валанцёры мусяць прабірацца скрозь мінныя палі. Як жыве акупаваны Херсон
2022.05.17 13:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў