У Пензенскай вобласці знайшлі тры лагеры для дэпартаваных украінцаў


Расейскія валанцёры знайшлі ў Пензенскай вобласці тры лагеры, дзе ўтрымліваюцца дэпартаваныя ўкраінцы, паведаміла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Людміла Дэнісава.

Паводле ейных словаў, людзі там перабываюць у прыгнечаным стане, без адзення, харчоў і прадметаў гігіены. Іх забралі з Марыупалю проста з бамбасховішча.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: МП / Белсат

«На мінулым тыдні да мяне звярнуліся валанцёры з Расеі, якія знайшлі тры лагеры для дэпартаваных украінцаў у Пензенскай вобласці. Яны наведалі адзін з такіх лагераў, дзе ў той час было больш за 400 асобаў – у асноўным жанчыны і 147 дзяцей усіх узростаў, разам з немаўлятамі», – заявіла Дэнісава.

Таксама Людміла Дэнісава параіла ўкраінцам, якія былі вывезеныя на тэрыторыю Расеі, скарыстаць пункт пропуску праз мяжу Расеі і Эстоніі ў горадзе Нарва, дзе ім дапамогуць консульская служба Украіны і мясцовыя супольнасці. Такую магчымасць ужо скарысталі першыя 7 украінцаў з лагеру ў Пензенскай вобласці, у тым ліку сям’я з траімі дзецьмі. Цяпер рыхтуюцца новыя групы для вывазу.

Усяго з лютага ў Расею гвалтам вывезлі 808 тысячаў украінцаў, з якіх 153 тысячы – дзеці. Украінскія ўлады кажуць, што людзей выкрадаюць і вывозяць прымусова.

Інтэрв’ю
«Расейскамоўны Бярдзянск цяпер стаў бандэраўскім». Як жыве горад пад расейскай акупацыяй
2022.04.16 16:26

АД belsat.eu

Стужка навінаў