Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка камуністычнай партыі Кубы


89-гадовы Рауль Кастра, малодшы брат рэвалюцыянера Фідэля Кастра, абвесціў, што пакідае пасаду першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы – адзінай палітычнай партыі ў краіне.

У сваёй прамове на зʼездзе Камуністычнай партыі, Кастра заявіў, што ў новым партыйным кіраўніцтве павінны быць адданыя камуністы «поўныя жарсці і антыімперыялістычнага духу», паведамляе golosameriki.com.

Выступ Рауля Кастра на з’ездзе Камуністычнай партыі.
Фота: pcc.cu

Галасаванне па кандыдатуры першага сакратара кампартыі адбудзецца ў канцы зʼезда, які будзе доўжыцца чатыры дні. Чакаецца, што партыю ўзначаліць 60-гадовы Мігель Дыяс-Канэль. Яшчэ 2018 годзе Рауль Кастра перадаў пасаду прэзідэнта краіны свайму пратэжэ Мігеля Дыяс-Канэлю. У прамове на зʼездзе ён назваў Дыяс-Канэля прадстаўніком новага пакалення кубінскіх лідараў.

Рауль Кастра – малодшы брат Фідэля Кастра, які кіраваў Кубай ад моманту рэвалюцыі 1959 году. Сам Рауль Кастра стаў кіраўніком краіны ў 2006 годзе. Такім чынам, сямʼя Кастра кіравала Кубай больш за 60 год.

Сыход Рауля Кастра адбываецца ў нялёгкі для краіны час, адзначае Бі-Бі-Сі. Куба знаходзіцца ў сурʼёзным эканамічным крызісы. Сістэма цэнтральнага планавання не спраўляецца з забеспячэннем насельніцтва.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў