У Жодзіне затрымалі васьмікласніка, які спыніў пакрышкаю цягнік


У Міністэрстве ўнутраных справаў паведамілі пра затрыманне школьніка, якога вінавацяць у спыненні грузавога цягніка. Падлетку цяпер пагражае крымінальны пераслед.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Віталь Гіль / 1prof.by

Паводле МУС, днямі невядомы паміж прыпыначнымі пунктамі «Жодзіна – Паўднёвае» і «Барсукі» скінуў аўтамабільную пакрышку на рэйкі, па якіх рухаўся таварны цягнік. У выніку праз раз’яднанне тармазных рукавоў паміж вагонамі састаў спыніўся.

За спыненне цягніка сілавікі затрымалі 14-гадовага жыхара Жодзіна, вучня восьмага класа. Пачатая крымінальная справа за хуліганства.

Генпракуратура падрыхтавала праект закона, згодна з якім будзе ўведзеная адміністрацыйная адказнасць для бацькоў, дзеці якіх здзейснілі правапарушэнне, пацярпелі або загінулі. Калі практыка сябе «апраўдае», то далей плануюць увесці і крымінальную адказнасць.

Hавiны
Генпракуратура прапануе караць бацькоў, чые дзеці парушылі закон, пацярпелі або загінулі
2024.03.11 21:22

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў