Белгідрамет: Цыклон «Ylenia» пакідае Беларусь, але з Антлантыкі чакаецца яшчэ адзін


17 лютага ў Беларусі праз моцны вецер быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Але цыклон «Ylenia», які выклікаў гэтую небяспеку, пакідае Беларусь, паведамляе Белгідрамет.

Паводле сіноптыкаў 18 лютага цыклон «Ylenia» адыдзе на Карэлію, а тэрыторыя Беларусі апынецца ў яго тылавой частцы. Таму ўзмацненні ветру парывамі да 15-18 м/с яшчэ захаваюцца на большай частцы Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей, а таксама месцамі па Менскай і Магілёўскай вобласцях.

Але ў Атлантычным акіяне ўжо нараджаецца новы і вельмі актыўны цыклон, які носіць імя «Zeynep». 18 лютага да сярэдзіны дня ён дасягне Вялікабрытаніі, а далей праз Данію і Латвію будзе трымаць шлях на паўночныя рэгіёны Расеі.

«Zeynep» спрычыніцца ў суботу 19 лютага да ўзмацнення ветру ўначы і на тэрыторыі Беларусі. Чакаюцца парывы да 15-20 м/с, раніцай і днём да 17-24 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах месцамі не выключаны парывы ​​і да 25-28 м/с.

Hавiны
Наступствы шторму ў Беларусі: падзенне навагодніх ялінак і перакуленыя прыпынкі
2022.01.14 20:25

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў