Прыхільнікі Януковіча натоўпам прасілі аўтографы ў апазіцыянера Клічко (відэа)


Лідар апазіцыйнай партыі «УДАР» Віталь Клічко выйшаў на размову з удзельнікамі мітынгу для падтрымання дзеянняў прэзідэнта Віктара Януковіча. Прыхільнікі ягонага палітычнага апанента спаткалі Клічко з вялікім энтузіязмам.

Каля 200 прыхільнікаў Партыі рэгіёнаў праводзілі свой мітынг супраць еўраінтэграцыі Украіны 4 снежня ля будынку ўкраінскага парламенту. Выйшаўшы да іх, лідар «УДАРУ» заклікаў удзельнікаў мітынгу перайсці на бок апазіцыі і далучыцца да Еўрамайдану.

{movie}Віталь Клічко на мітынгу Партыі рэгіёнаў|right|13634{/movie}

«Падумайце пра будучыню Украіны, якая не заваёўваецца на праплочаных мітынгах», – сказаў Клічко прыхільнікам праўладнай партыі, паводле прэс-службы «УДАРУ».

Шмат хто з мітынгоўцаў выказаў сваё падтрыманне Клічко, адзначыла прэс-служба.

Прымалі Клічко на мітынгу «цяплей, чымся ўсіх сябраў Партыі рэгіёнаў разам узятых», – напісала на сваёй старонцы ў «Facebook’у» народны дэпутат ад партыі «УДАР» Ірына Герашчанка.

«Баксёра-апазіцыянера ледзь не разабралі на сувеніры прыхільнікі Партыі рэгіёнаў», – адзначыла Герашчанка. Шмат хто з прыхільнікаў палітычнага апанента Клічко браў у яго аўтографы.

МЯ, belsat.eu, паводле klichko.org

Стужка навінаў