У Менску выбіралі найлепшага сабаку (фота)


На лёгкаатлетычным манежы спарткомплексу «Дынама» 17 лістапада прайшла рэспубліканская выстава сабак «Лістапад-2013».

На імпрэзе можна было пабачыць сабак самых розных пародаў з усіх куткоў Беларусі. Конкурс праводзіўся ў некалькіх катэгорыях – шчанюкі, дарослыя сабакі, сабакі-ветэраны (старэйшыя за 8 гадоў), гэндлеры (гаспадары сабак). Асобна прайшоў конкурс «Юны гэндлер», у якім спаборнічалі маладыя гаспадары сабак ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў.

Ацэнку прыгажосці сабак давалі эксперты з Беларусі, Расеі ды Францыі.

М.М., belsat.eu

Стужка навінаў