162 дзень пратэстаў. Нядзельныя дваровыя маршы і флэш-мобы, Ціханоўская пракаментавала затрыманне Навальнага


На 162-і дзень пасля выбараў беларусы выйшлі на пратэст супраць гвалту і фальсіфікацыяў нягледзячы на мароз. З патрабаваннямі адстаўкі Лукашэнкі акцыі адбыліся ў многіх гарадах краіны. Belsat падводзіць вынікі гэтага дня.

З самай раніцы нягледзячы на моцны мароз, дваровыя маршы адбыліся ў раёне Трактарнага пасёлку і велазаводу, на вуліцу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек з бел-чырвона-белай сімволікай. Акцыі правялі жыхары Курасоўшчыны, Уручча, Бараўлянаў, Брылевічаў і шэраг іншых вуліц і раёнаў. Жыхары Воршы выйшлі падтрымаць Паўла Севярынца, Ігара Лосіка ды іншых палітычных вязняў. Акцыі адбыліся ў Наваградку, Маладзечне, Салігорску, Берасці і шэрагу іншых гарадоў.

Hавiны
Дваровыя маршы і флэш-мобы, нягледзячы на маразы. Што адбываецца ў краіне 17 студзеня
2021.01.17 10:58

Дзякуючы моцным маразам усё большую папулярнасць у беларусаў здабывае флэш-моб з фарбаю. Відэа з тым, як гэта выглядае, дасылаюць нашыя чытачы.

ЧС па хакеі перанясуць з Беларусі

IIHF можа вынесці пастанову адносна чэмпіянату свету ў Менску – ужо заўтра, 18 студзеня. Пра гэта паведаміў старшыня федэрацыі Рэнэ Фазэль. Раней казалі пра 25-26 студзеня. Паводле Фазэля, «правесці турнір у Менску будзе вельмі складана».

«Я ўпэўнены, што мы яшчэ арганізуем чэмпіянат свету ў Беларусі, калі сітуацыя будзе больш спакойнай. Калі сітуацыя нармалізуецца, IIHF зробіць усё магчымае, каб правесці чэмпіянат свету ў Менску як мага хутчэй», – заявіў ён.

Фазэль і Лукашэнка.
Фота: president.gov.by

Вядомы вытворца аўтамабільнага аліва «Liqui Moly» заявіў, што адмовіцца спансараваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён будзе ў Беларусі.

«Існая сітуацыя ў Беларусі, а таксама палітыка ўраду, абыходжанне з дэманстрантамі ды відавочныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі глыбока супярэчаць перакананням і каштоўнасцям «Liqui Moly». З гэтай прычыны «Liqui Moly» адменіць сваё фінансаванне чэмпіянату свету па хакеі, калі камітэт IIHF дазволіць правядзенне спаборніцтваў у Беларусі», – гаворыцца ў заяве кампаніі ў Instagram.

Раней ад удзелу ў фінансаванні ЧС, калі ён пройдзе ў Беларусі, адмовіліся кампаніі «Nivea Men» і аўтавытворца «Škoda».

Hавiны
«Nivea» адмовілася спансараваць хакейны ЧС у Беларусі. «Škoda» наступная?
2021.01.15 18:36

Беларусь перастала быць бяспечнай

У 2020 годзе нашая краіна ў міжнароднай базе звестак «Numbeo» у рэйтынгу бяспекі займала 16-е месца са 129 краінаў, а на пачатак 2021 года – 114-е.

Раней Міжнародная федэрацыя хакею спасылалася на гэтыя індэксы ў Instagram, каб паказаць, што Беларусь – бяспечная краіна.

Самай бяспечнай краінай свету на пачатак 2021 года лічыцца Катар, самай небяспечнай – Венесуэла.

Фота: STRINGER / Reuters / Forum

Таксама ў рэйтынгу аховы здароўя на пачатак 2021 года нашая краіна страціла 31 пазіцыю ў параўнанні з пачаткам 2020 года. Цяпер, паводле ўзроўню аховы здароўя, Беларусь застаецца паміж Іракам і Азербайджанам. Агулам на пачатку 2020 года Беларусь займала 59-е месца з 93 краінаў рэйтынгу, а на пачатак бягучага года – толькі 90-е.

Затрыманне ў Расеі Навальнага

У Расеі падчас праходжання пашпартнага кантролю затрымалі палітыка Аляксея Навальнага. Ён вяртаўся пасля лячэння ў Нямеччыне, а ў Расеі на яго завялі крымінальную справу. Затрыманне адбылося падчас шматлікіх стрымаў і трансляцыяў.

Святлана Ціханоўская пракаментавала затрыманне Аляксея Навальнага ў Маскве.

«Гэта небяспечны крок да пазбаўлення расейцаў палітычнай альтэрнатывы. Беларусь бачыла наступствы такога абыходжання з палітычнымі апанентамі. Гэта не адпавядае інтарэсам рускага народа і краіны».

ВІДЭА
Па кім Лукашэнка пагражае ўдарыць контрсанкцыямі?
2021.01.17 09:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў