Па стане на 1 красавіка ў Польшчы пражывала 441 тыс. замежнікаў з гэтак званымі «картамі побыту», паведамляе прэс-служба польскага Упраўлення па справах замежнікаў. Большасць з іх (228,1 тыс.) – украінцы. Беларусы на другім месцы.
Паводле Упраўлення па справах замежнікаў, 27,1 тыс. беларусаў маюць доўгатэрміновыя (10 гадоў) «карты побыту» (па-польску: karta pobytu) – від на жыхарства ў Польшчы.
У першым квартале 2020 года колькасць беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Польшчы, вырасла на 1600 асобаў.
ЮВ belsat.eu